/ / Новости PRAVO.BY
13.11.2023

Зацверджаны парадак прадстаўлення да ўзнагароды нагрудным знакам ВАК «За заслугi»

Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй прынята пастанова ад 2 кастрычніка 2023 г. № 5 «Аб узнагароджаннi нагрудным знакам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі «За заслугi».

•	нагрудны знак Вышэйшай атэстацыйнай камісіі «За заслугі»

Дакументам зацверджана Інструкцыя аб парадку прадстаўлення да ўзнагароды нагрудным знакам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі «За заслугi».

У адпаведнасці з Інструкцыяй нагрудны знак уяўляе сабой сiмвал, якi заснаваны з мэтай стымулявання актыўнай i эфектыўнай дзейнасцi ў галiне падрыхтоўкi i (або) атэстацыi навуковых работнiкаў вышэйшай квалiфiкацыi, а таксама значнага ўкладу ў выкананне асноўных задач, якiя стаяць перад ВАК.

Узнагарода ўручаецца:

  • асобам, якiя ўдзельнiчаюць у рабоце органаў атэстацыi навуковых работнiкаў вышэйшай квалiфiкацыi – Прэзiдыума ВАК, экспертных саветаў ВАК, саветаў па абароне дысертацый;
  • работнiкам ВАК i iншым асобам, якiя працуюць у дзяржаўных органах i арганiзацыях, у тым лiку падпарадкаваных Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь, i садзейнiчаюць развiццю сiстэмы падрыхтоўкi i атэстацыi навуковых работнiкаў вышэйшай квалiфiкацыi;
  • асобам, якiя працуюць у навуковых арганiзацыях i ўстановах вышэйшай адукацыi, установах дадатковай адукацыi дарослых i прымаюць удзел у забеспячэннi функцыянавання сiстэмы навукова-арыентаванай адукацыі;
  • навуковым кiраўнiкам (навуковым кансультантам) саiскальнiкаў вучоных ступеняў, пад навуковым кiраўнiцтвам (навуковым кансультаваннем) якiх дасягнуты значныя навуковыя вынiкi.

Узнагароджанне знакам ажыццяўляецца на падставе загада Старшынi ВАК.

Пастановай таксама ўстаноўлена форма пасведчання да нагруднага знака ВАК «За заслугi».

Пасведчанне

Пасведчанне

Прававы акт прыняты ў адпаведнасці з Палажэннем аб нагрудным знаку Вышэйшай атэстацыйнай камiсii «За заслугi», зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 жніўня 2022 г. № 282.

Пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.

Сачыце за раздзелам «Официальное опубликование».

Іншыя навіны Pravo.by.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на Нацыянальны прававы Iнтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь абавязковая!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».