/ / Новости PRAVO.BY
18.08.2022

Як выглядаюць геральдычныя сімвалы ВАК? Адпаведны Указ на Pravo.by

Сёння на Pravo.by апублікаваны Указ Прэзідэнта ад 15 жніўня 2022 г. № 282 «Аб афіцыйных геральдычных сімвалах Вышэйшай атэстацыйнай камісіі».

У адпаведнасці з дакументам у мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый Вышэйшай атэстацыйнай камісіі заснаваны:

  • эмблема Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, выява якой размяшчаецца на геральдычных сімвалах ВАК, афіцыйным сайце, ганаровых граматах i падзяках Старшыні арганізацыі, ў службовых кабiнетах Старшыні ВАК, яго намеснiка, галоўнага вучонага сакратара. Таксама, яна можа выкарыстоўвацца на друкаванай, рэкламнай, сувенiрнай прадукцыi;

•	эмблема Вышэйшай атэстацыйнай камісіі

  • флаг Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, які можа размяшчацца на будынку ВАК, у службовых кабінетах Старшыні ВАК, яго намесніка, галоўнага вучонага сакратара Вышэйшай атэстацыйнай камісіі і ў іншых месцах, якія вызначаюцца Старшынёй Вышэйшай атэстацыйнай камісіі. Акрамя таго, ён можа выкарыстоўвацца падчас дзяржаўных свят і святочных дзён, а таксама пры правядзенні афіцыйных, прэзентацыйных, выставачных, культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў, у тым ліку за межамі адміністрацыйнага будынка;

•	флаг Вышэйшай атэстацыйнай камісіі

  • нагрудны знак адрознення Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, які ўручаецца работнікам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, членам Прэзідыума і экспертных саветаў Вышэйшай атэстацыйнай камісіі.

нагрудны знак адрознення Вышэйшай атэстацыйнай камісіі

  • нагрудны знак Вышэйшай атэстацыйнай камісіі «За заслугі» з’яўляецца сімвалам, які заснаваны з мэтай стымулявання актыўнай і эфектыўнай дзейнасці ў галіне падрыхтоўкі і (або) атэстацыі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, а таксама значнага ўкладу ў выкананне асноўных задач, якія стаяць перад ВАК.

•	нагрудны знак Вышэйшай атэстацыйнай камісіі «За заслугі»

Нагрудным знакам узнагароджваюцца:

  • асобы, якія ўдзельнічаюць у рабоце органаў атэстацыі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі – Прэзідыума ВАК, экспертных саветаў ВАК, саветаў па абароне дысертацый;
  • работнікі ВАК і іншыя асобы, якія працуюць у дзяржаўных органах і арганізацыях, у тым ліку падпарадкаваных Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, і садзейнічаюць развіццю сістэмы падрыхтоўкі і атэстацыі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі;
  • асобы, якія працуюць у навуковых арганізацыях і ўстановах вышэйшай адукацыі, установах дадатковай адукацыі дарослых і прымаюць удзел у забеспячэнні функцыянавання сістэмы навукова-арыентаванай адукацыі;
  • навуковыя кіраўнікі (навуковыя кансультанты) саіскальнікаў вучоных ступеняў, пад навуковым кіраўніцтвам (навуковым кансультаваннем) якіх дасягнуты значныя навуковыя вынікі.

Згодна з Указам фінансаванне расходаў на выраб афіцыйных геральдычных сімвалаў і пасведчанняў да нагруднага знака ВАК «За заслугі» ажыццяўляецца у межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне Вышэйшай атэстацыйнай камісіі.

Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Другие новости Pravo.by.

По информации Национального правового Интернет-портала Республики Беларусь
При использовании материала гиперссылка на источник обязательна!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».