УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 жніўня 2022 г. № 282

Аб афіцыйных геральдычных сімвалах Вышэйшай атэстацыйнай камісіі

Изменения и дополнения:

Указ Президента Республики Беларусь от 23 июня 2023 г. № 180 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 28.06.2023, 1/20899) <P32300180>

 

У мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый Вышэйшай атэстацыйнай камісіі пастанаўляю:

1. Заснаваць:

эмблему Вышэйшай атэстацыйнай камісіі;

флаг Вышэйшай атэстацыйнай камісіі;

нагрудны знак адрознення Вышэйшай атэстацыйнай камісіі;

нагрудны знак Вышэйшай атэстацыйнай камісіі «За заслугі».

2. Зацвердзіць:

Палажэнне аб эмблеме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, яе апісанне і выяву (прыкладаюцца);

Палажэнне аб флагу Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, яго апісанне і выяву (прыкладаюцца);

Палажэнне аб нагрудным знаку адрознення Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, яго апісанне і выяву (прыкладаюцца);

Палажэнне аб нагрудным знаку Вышэйшай атэстацыйнай камісіі «За заслугі», яго апісанне і выяву (прыкладаюцца).

3. Фінансаванне расходаў на выраб заснаваных дадзеным Указам афіцыйных геральдычных сімвалаў і пасведчанняў да нагруднага знака Вышэйшай атэстацыйнай камісіі «За заслугі» ажыццяўляць у межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне Вышэйшай атэстацыйнай камісіі.

4. Дадзены Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

А.Лукашэнка

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
15.08.2022 № 282

ПАЛАЖЭННЕ
аб эмблеме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі

1. Эмблема Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (далей – эмблема) з’яўляецца атрыбутам і адметным знакам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі.

2. Выява эмблемы размяшчаецца на геральдычных сімвалах Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, афіцыйным сайце ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, ганаровых граматах Вышэйшай атэстацыйнай камісіі і падзяках Старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі.

3. Выява эмблемы можа выкарыстоўвацца на друкаванай, рэкламнай, сувенірнай прадукцыі, а таксама ў іншых выпадках, якія не супярэчаць заканадаўству.

4. Выява эмблемы можа размяшчацца ў службовых кабінетах Старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, яго намесніка, галоўнага вучонага сакратара Вышэйшай атэстацыйнай камісіі і ў іншых месцах, якія вызначаюцца Старшынёй Вышэйшай атэстацыйнай камісіі.

5. Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і эмблемы іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г. № 301-З «О государственных символах Республики Беларусь».

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
15.08.2022 № 282

АПІСАННЕ
эмблемы Вышэйшай атэстацыйнай камісіі

Эмблема Вышэйшай атэстацыйнай камісіі ўяўляе сабой круг з акантоўкай цёмна-сіняга колеру.

Унутры круга на сінім фоне размяшчаюцца скрутак і стылізаваная выява двух электронаў з арбітай серабрыстага колеру.

На серабрыстым скрутку – стылізаваныя літары «ВАК» залацістага колеру. Пры гэтым перакладзіна літары «А» выяўлена як сімвал бясконцасці.

Унутры круга з левага боку пад скруткам і арбітай электронаў размешчана лаўровая галінка залацістага колеру.

Па контуры круга – надпіс на белым фоне літарамі сіняга колеру «ВЫШЭЙШАЯ АТЭСТАЦЫЙНАЯ КАМІСІЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ». У ніжняй частцы контуру круга знаходзіцца элемент беларускага арнаменту – стылізаваная выява васілька.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
15.08.2022 № 282

ВЫЯВА
эмблемы Вышэйшай атэстацыйнай камісіі

 

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
15.08.2022 № 282

ПАЛАЖЭННЕ
аб флагу Вышэйшай атэстацыйнай камісіі

1. Флаг Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (далей – флаг) з’яўляецца яе афіцыйным геральдычным сімвалам.

2. Флаг можа размяшчацца на будынку Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, у службовых кабінетах Старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, яго намесніка, галоўнага вучонага сакратара Вышэйшай атэстацыйнай камісіі і ў іншых месцах, якія вызначаюцца Старшынёй Вышэйшай атэстацыйнай камісіі.

3. Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, флага і іншых флагаў іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г. № 301-З «О государственных символах Республики Беларусь».

4. Флаг можа выкарыстоўвацца падчас дзяржаўных свят і святочных дзён, а таксама пры правядзенні афіцыйных, прэзентацыйных, выставачных, культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў, у тым ліку за межамі адміністрацыйнага будынка (памяшканняў) Вышэйшай атэстацыйнай камісіі.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
15.08.2022 № 282

АПІСАННЕ
флага Вышэйшай атэстацыйнай камісіі

Флаг Вышэйшай атэстацыйнай камісіі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча сіняга колеру з суадносінамі бакоў 1:2. У цэнтры пярэдняга і адваротнага бакоў палотнішча размешчана выява эмблемы Вышэйшай атэстацыйнай камісіі дыяметрам 3/4 шырыні палотнішча.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
15.08.2022 № 282

ВЫЯВА
флага Вышэйшай атэстацыйнай камісіі

 

 

Пярэдні бок

 

 

Адваротны бок

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
15.08.2022 № 282

ПАЛАЖЭННЕ
аб нагрудным знаку адрознення Вышэйшай атэстацыйнай камісіі

1. Нагрудны знак адрознення Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (далей – нагрудны знак адрознення) з’яўляецца сімвалам прыналежнасці да сферы атэстацыі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.

2. Нагрудны знак адрознення ўручаецца работнікам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, членам Прэзідыума і экспертных саветаў Вышэйшай атэстацыйнай камісіі.

3. Парадак уручэння нагруднага знака адрознення ўстанаўліваецца Старшынёй Вышэйшай атэстацыйнай камісіі.

4. Нагрудны знак адрознення носіцца на адзенні ў раёне грудзей на правым або левым баку.

5. Паўторнае ўручэнне нагруднага знака адрознення не ажыццяўляецца. У выпадку страты нагруднага знака адрознення яго дублікат не выдаецца.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
15.08.2022 № 282

АПІСАННЕ
нагруднага знака адрознення Вышэйшай атэстацыйнай камісіі

Нагрудны знак адрознення Вышэйшай атэстацыйнай камісіі ўяўляе сабой дыск, выкананы з металу серабрыстага колеру, дыяметрам 22 мм, таўшчынёй 2 мм. У цэнтры пярэдняй часткі дыска, залітай эмаллю сіняга колеру, размешчана стылізаваная выява скрутка і двух электронаў з арбітай серабрыстага колеру. На серабрыстым скрутку – стылізаваныя літары «ВАК» залацістага колеру, злева пад скруткам і арбітай электронаў – стылізаваная выява лаўровай галінкі залацістага колеру.

Па вонкавай акружнасці белага колеру пярэдняй часткі дыска размешчаны надпіс утопленымі літарамі, залітымі сіняй эмаллю, «ВЫШЭЙШАЯ АТЭСТАЦЫЙНАЯ КАМІСІЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ», у ніжняй частцы вонкавай акружнасці знаходзіцца элемент беларускага арнаменту – стылізаваная выява васілька.

Адваротны бок дыска гладкі.

Нагрудны знак адрознення Вышэйшай атэстацыйнай камісіі мацуецца да адзення пры дапамозе цангавага мацавання.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
15.08.2022 № 282

ВЫЯВА
нагруднага знака адрознення Вышэйшай атэстацыйнай камісіі

 

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
15.08.2022 № 282

ПАЛАЖЭННЕ
аб нагрудным знаку Вышэйшай атэстацыйнай камісіі «За заслугі»

1. Нагрудны знак Вышэйшай атэстацыйнай камісіі «За заслугі» (далей – нагрудны знак) з’яўляецца сімвалам, які заснаваны з мэтай стымулявання актыўнай і эфектыўнай дзейнасці ў галіне падрыхтоўкі і (або) атэстацыі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, а таксама значнага ўкладу ў выкананне асноўных задач, якія стаяць перад Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй.

2. Нагрудным знакам узнагароджваюцца:

2.1. асобы, якія ўдзельнічаюць у рабоце органаў атэстацыі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі – Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, экспертных саветаў Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, саветаў па абароне дысертацый;

2.2. работнікі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі і іншыя асобы, якія працуюць у дзяржаўных органах і арганізацыях, у тым ліку падпарадкаваных Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, і садзейнічаюць развіццю сістэмы падрыхтоўкі і атэстацыі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі;

2.3. асобы, якія працуюць у навуковых арганізацыях і ўстановах вышэйшай адукацыі, установах дадатковай адукацыі дарослых і прымаюць удзел у забеспячэнні функцыянавання сістэмы навукова-арыентаванай адукацыі;

2.4. навуковыя кіраўнікі (навуковыя кансультанты) саіскальнікаў вучоных ступеняў, пад навуковым кіраўніцтвам (навуковым кансультаваннем) якіх дасягнуты значныя навуковыя вынікі.

3. Парадак прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам і форма пасведчання да яго ўстанаўліваюцца Старшынёй Вышэйшай атэстацыйнай камісіі.

4. Узнагароджанне нагрудным знакам ажыццяўляецца на падставе загада Старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі.

5. Нагрудны знак і пасведчанне да яго ўручаюцца ва ўрачыстай абстаноўцы Старшынёй Вышэйшай атэстацыйнай камісіі або па яго даручэнні намеснікам Старшыні.

6. Нагрудны знак носіцца на правым баку грудзей і размяшчаецца ніжэй за дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублікі Беларусь, а пры адсутнасці такіх узнагарод – на іх месцы.

7. Паўторнае ўзнагароджанне нагрудным знакам не ажыццяўляецца. У выпадку страты нагруднага знака і (або) пасведчання да яго дублікаты не выдаюцца.

8. Узнагароджаныя нагрудным знакам асобы, якія ўчынілі наўмыснае злачынства або дапусцілі дыскрэдытуючы ўчынак, могуць быць пазбаўлены нагруднага знака па рашэнні Старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
15.08.2022 № 282

АПІСАННЕ
нагруднага знака Вышэйшай атэстацыйнай камісіі «За заслугі»

Нагрудны знак Вышэйшай атэстацыйнай камісіі «За заслугі» (далей – нагрудны знак) уяўляе сабой дыск, выкананы з металу серабрыстага колеру, дыяметрам 30 мм, таўшчынёй 3 мм. У цэнтры пярэдняй часткі дыска, залітай эмаллю сіняга колеру, размешчана стылізаваная выява скрутка і двух электронаў з арбітай серабрыстага колеру. На серабрыстым скрутку – стылізаваныя літары «ВАК» залацістага колеру, злева пад скруткам і арбітай электронаў – стылізаваная выява лаўровай галінкі залацістага колеру.

Па вонкавай акружнасці белага колеру пярэдняй часткі дыска знаходзіцца надпіс утопленымі літарамі, залітымі сіняй эмаллю, «ВЫШЭЙШАЯ АТЭСТАЦЫЙНАЯ КАМІСІЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ», у ніжняй частцы вонкавай акружнасці размяшчаецца элемент беларускага арнаменту – стылізаваная выява васілька.

Адваротны бок дыска гладкі з гравіроўкай парадкавага нумара нагруднага знака.

Нагрудны знак пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з прамавугольнай калодкай, выкананай з металу серабрыстага колеру. На ніжняй планцы калодкі з вонкавага боку – беларускі арнамент, заліты сіняй эмаллю. Памер калодкі: вышыня – 18 мм, шырыня – 28 мм. Калодка абцягнута муаравай стужкай з вертыкальнымі лініямі зялёнага і чырвонага колераў з левага і правага бакоў. У цэнтры стужкі ёсць вобласць сіняга колеру, падзеленая напалову белай лініяй.

Нагрудны знак мацуецца да адзення пры дапамозе шпількі, якая знаходзіцца з адваротнага боку калодкі.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
15.08.2022 № 282

ВЫЯВА
нагруднага знака Вышэйшай атэстацыйнай камісіі «За заслугі»