/ / Новости PRAVO.BY
03.10.2023

Вызначаны тэрмін правядзення і мерапрыемствы акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»

Згодна з пастановай Урада ад 30 верасня 2023 г. № 652 у Беларусі будуць праводзіцца навагоднія дабрачынныя акцыі:

  • з 15 снежня 2023 г. па 15 студзеня 2024 г. – «Нашы дзеці»;
  • з 3 па 15 студзеня 2024 г. – «Ад усёй душы».

Новый год

Удзел у акцыях прымуць рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам і іншыя мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы. Грамадскім аб’яднанням і іншым арганізацыям рэкамендавана таксама далучыцца да акцый.

У адзначаны тэрмін прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў асабіста наведаюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, апякунскія і прыёмныя сем’і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячыя бальніцы, дзяржаўныя ўстановы, якія ажыццяўляюць стацыянарнае сацыяльнае абслугоўванне, аддзяленні кругласутачнага знаходжання тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, бальніцы сястрынскага догляду і хоспісы. Яны павіншуюць дзяцей і пажылых грамадзян з Новым годам, Нараджэннем Хрыстовым, уручаць ім падарункі, а таксама акажуць дапамогу ў вырашэнні існуючых праблем.

У перыяд акцыі «Нашы дзеці» плануюцца:

  • дабрачыннае дзіцячае навагодняе свята на базе Палаца Рэспублікі, у якім прымуць удзел па 100 дзяцей з Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей, 300 дзяцей з Мінскай вобласці і 1570 дзяцей з г.Мінска;
  • рэспубліканскі навагодні баль і прадстаўленні з уручэннем падарункаў на базе Палаца Незалежнасці для 1500 навучэнцаў і дзяцей;
  • мерапрыемствы для 800 дзяцей педагагічных работнікаў у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі з уручэннем падарункаў.

Удзельнікамі гэтай акцыі стануць:

  • навучэнцы кадэцкіх вучылішч і спецыялізаваных ліцэяў;
  • навучэнцы, якія ўзнагароджаны па выніках раённых, абласных (Мінскай гарадской), рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд, творчых конкурсаў, конкурсаў прафесійнага майстэрства і спартыўных спаборніцтваў;
  • навучэнцы, якія маюць поспехі ў грамадскай рабоце;
  • дзеці ва ўзросце 8–14 гадоў з ліку:
    • дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі, выхаванцаў дзіцячых інтэрнатных устаноў;
    • дзяцей-інвалідаў;
    • дзяцей з мнагадзетных і малазабяспечаных сем’яў, сем’яў бежанцаў;
    • дзяцей з сем’яў ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога саставу Следчага камітэта, органаў унутраных спраў і фінансавых расследаванняў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, якія загінулі (памерлі) або сталі інвалідамі пры выкананні абавязкаў воінскай службы (службовых абавязкаў), сем’яў работнікаў, што абслугоўвалі воінскія кантынгенты ў Афганістане або іншых дзяржавах, на тэрыторыі якіх вяліся баявыя дзеянні, якія загінулі (памерлі) або сталі інвалідамі ў перыяд вядзення баявых дзеянняў;
    • дзяцей, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Што датычыцца акцыі «Ад усёй душы», то яе ўдзельнікамі вызначаны:

  • ветэраны Вялікай Айчыннай вайны;
  • асобы, пацярпелыя ад наступстваў Вялікай Айчыннай вайны;
  • адзінокія і адзінока пражываючыя пажылыя грамадзяне;
  • пажылыя грамадзяне і інваліды, якія пражываюць ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання;
  • пажылыя грамадзяне і інваліды, якія знаходзяцца ў бальніцах сястрынскага догляду, хоспісах;
  • доўгажыхары;
  • ветэраны працы.

Адпаведна з пастановай № 614 створаны арганізацыйны камітэт па правядзенні мерапрыемстваў, старшынёй якога з’яўляецца Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка.

Акрамя таго, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму нададзены абавязкі па:

  • арганізацыі 15 снежня 2023 г. урачыстага адкрыцця акцыі «Нашы дзеці» ў гарадах і раёнах, а 3 студзеня 2024 г. – акцыi «Ад усёй душы» ў абласцях i ў г.Мінску;
  • правядзенні дабрачынных навагодніх святаў і навагодніх баляў для навучэнцаў і дзяцей з удзелам кіраўніцтва аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама ў абласных цэнтрах і г. Мінску, а таксама ва ўсіх гарадах і раёнах у час школьных канікулаў з удзелам кіраўніцтва гарадоў і раёнаў;
  • забяспечэнні дастаўкі ў г. Мінск дэлегацый навучэнцаў і дзяцей на мерапрыемствы ў рамках акцыі «Нашы дзеці»;
  • забяспечэнні з удзелам устаноў адукацыі, прафесійных саюзаў, грамадскіх аб’яднанняў правядзення ўшанаванняў, святочных мерапрыемстваў з мэтай віншавання ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, асоб, пацярпелых ад наступстваў Вялікай Айчыннай вайны, адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, доўгажыхароў, ветэранаў працы, у тым ліку на даму, а таксама пажылых грамадзян і інвалідаў, якія пражываюць ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання або знаходзяцца ў бальніцах сястрынскага догляду, хоспісах;
  • замацаванні з мэтай аказання шэфскай дапамогі за прадпрыемствамі і арганізацыямі ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання, бальніц сястрынскага догляду і хоспісаў;
  • забяспечэнні з удзелам валанцёраў аказання сацыяльна-бытавой дапамогі на даму ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, асобам, пацярпелым ад наступстваў Вялікай Айчыннай вайны, адзінокім і адзінока пражываючым пажылым грамадзянам, доўгажыхарам, ветэранам працы.

Мінскаму гарвыканкаму даручана арганізаваць, пры неабходнасці, пражыванне, харчаванне і культурную праграму для дэлегацый навучэнцаў і дзяцей з абласцей.

Сачыце за раздзелам «Официальное опубликование».

Іншыя навіны Pravo.by.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на крыніцу абавязковая!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».