/ / Новости PRAVO.BY
23.06.2023

Заснаваны афіцыйныя геральдычныя сімвалы Цэнтральнай выбарчай камісіі

Кіраўніком дзяржавы 22 чэрвеня 2023 г. падпісаны Указ № 177 «Аб афіцыйных геральдычных сімвалах Цэнтральнай выбарчай камісіі».

Прававым актам заснаваны эмблема, флаг, нагрудныя знакі адрознення членаў і работнікаў апарату Цэнтральнай выбарчай камісіі, нагрудны знак адзнакі Цэнтральнай выбарчай камісіі «За асабісты ўклад у развіццё выбарчай сістэмы», а таксама зацверджаны палажэнні аб іх.

Згодна Палажэнню эмблема з’яўляецца атрыбутам і адметным знакам Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Эмблема

Эмблема ўяўляе сабой круг з акантоўкай серабрыстага колеру. З цэнтра круга да ўнутранага контуру акантоўкі разыходзяцца прамяні серабрыстага колеру, на фоне якіх размяшчаецца выява контуру Рэспублікі Беларусь у колерах дзяржаўнага флага. У цэнтры знаходзіцца знак «птушка» белага колеру.

Флаг і нагрудныя знакі адлюстроўваюць выяву эмблемы.

Нагрудны знак адрознення члена Цэнтральнай выбарчай камісіі – гэта сімвал прыналежнасці да дзеючага складу камісіі, а нагрудны знак адрознення работніка апарату Цэнтральнай выбарчай камісіі паказвае на службовую прыналежнасць да апарату камісіі.

Гэтыя знакі носяцца на левым баку грудзей адзення дзелавога стылю.

Пры спыненні паўнамоцтваў яны застаюцца ў тых, каго адзначылі, без права нашэння.

Паўторнае ўручэнне знакаў адрознення не ажыццяўляецца, дублікаты ў выпадку страты не выдаюцца.

Знак

Што тычыцца нагруднага знака адзнакі Цэнтральнай выбарчай камісіі «За асабісты ўклад у развіццё выбарчай сістэмы», то ім узнагароджваюцца:

  • члены Цэнтральнай выбарчай камісіі, іншых выбарчых камісій і камісій па рэферэндуме, работнікі апарату Цэнтральнай выбарчай камісіі за шматгадовую добрасумленную працу, эфектыўнае выкананне задач па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў і рэферэндумаў;
  • іншыя асобы – за значны ўклад у развіццё выбарчай сістэмы Рэспублікі Беларусь, інфармацыйна-асветніцкую дзейнасць у галіне выбарчага права.

Паўторнае ўзнагароджанне гэтым знакам таксама не праводзіцца.

Знак

Прававы акт накіраваны на захаванне і развіццё гістарычных традыцый Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Сачыце за раздзелам «Официальное опубликование».

Іншыя навіны Pravo.by.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на Нацыянальны прававы Iнтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь абавязковая!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».