/ / Новости PRAVO.BY
08.12.2022

Унесены змены ў формы ахоўнага абавязацельства і ахоўнай дошкi

24 лістапада Міністэрствам культуры прынята пастанова № 105, якой карэкціруюцца формы ахоўнага абавязацельства і ахоўнай дошкi. Адпаведныя змены унесены ў пастановы ведамства:

  • ад 28 снежня 2016 г. № 89 «Аб устанаўленні форм пашпарта матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай дошкі і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь»;
  • ад 28 снежня 2016 г. № 90 «Аб устанаўленні формы ахоўнага абавязацельства».

Охрана историко-культурного наследия

У прыватнасці, форма ахоўнага абавязацельства дапаўняецца палажэннем аб тым, што ўласніку (карыстальніку) вядома аб тым, што пры ажыццяўленнi дзейнасцi на нерухомых гiсторыка-культурных каштоўнасцях (у тым лiку пры выкананнi рамонтна-рэстаўрацыйных i (або) iншых работ), якая можа аказваць уздзеянне на нерухомыя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, не дапускаецца змяненне гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, за выключэннем навукова абгрунтаванага змянення.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2023 г.

Навіны па тэме:

Іншыя навіны Pravo.by.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на Нацыянальны прававы Iнтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь абавязковая!
(фота – Pravo.by)

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».