/ / Новости PRAVO.BY
07.12.2022

Мінкультуры вызначаны парадак дзейнасці саветаў па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны

Пастановай Міністэрства культуры ад 24 лістапада 2022 г. № 106 зацверджана Палажэнне, якім вызначаны парадак дзейнасці абласных (Мiнскага гарадскога) саветаў па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны.

Мінкультуры ўдасканалены парадак распрацоўкі праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

У адпаведнасці з Палажэннем, Саветы ствараюцца пры мясцовых выканаўчых i распарадчых органах абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню ў мэтах садзейнiчання ахове гiсторыка-культурнай спадчыны.

Да асноўных функцый Саветаў, у прыватнасці, аднесены:

  • прыняцце рашэнняў аб тым, што:
    • матэрыяльная культурная каштоўнасць можа мець сусветную, мiжнародную, нацыянальную значнасць або значнасць для асобнага рэгiёна, на тэрыторыi якога яна знаходзiцца, i ёй можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
    • адсутнiчае неабходнасць надання матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
    • навукова абгрунтаванае аднаўленне нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi катэгорыi «3» на месцы яе знаходжання немагчымае (да катэгорыі «3» адносяцца гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя маюць значнасць для асобнага рэгiёна Рэспублiкi Беларусь);
    • склад комплекснай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi неабходна змянiць;
    • матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць можа быць пазбаўлена статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
  • выдача заключэнняў аб:
    • немагчымасцi захавання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi катэгорыi «3» на месцы яе знаходжання;
    • прызнаннi змянення нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi катэгорыi «3», прадугледжанага навукова-праектнай дакументацыяй, навукова абгрунтаваным або навукова не абгрунтаваным;
  • выпрацоўка прапаноў па арганiзацыi i правядзеннi мерапрыемстваў па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны.

Для ўдзелу ў рабоце Савета могуць запрашацца эксперты і iншыя зацiкаўленыя ў вырашэннi пытанняў, якiя датычацца гiсторыка-культурных каштоўнасцей i разглядаюцца на пасяджэннях Савета.

Пастанова прынята ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры.

Прававы акт уступае ў сілу з 1 студзеня 2023 г.

Сачыце за раздзелам «Официальное опубликование».

Іншыя навіны Pravo.by.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на Нацыянальны прававы Iнтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь абавязковая!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».