/ / Общественно-политические
08.06.2022

Чаму ўсе дзяржаўныя органы пераходзяць на сістэму «Ведамасны архіў»

Рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, падначаленыя ўраду Беларусі, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму, да 1 чэрвеня 2023 года павінны забяспечыць размяшчэнне і захоўванне электронных дакументаў у аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэме «Ведамасны архіў». Захоўванне дакументаў у Ведамасным архіве дазволіць істотна скараціць фінансавыя і часовыя затраты на ўтрыманне архіваў, а таксама зменшыць папяровы дакументаабарот у дзяржарганізацыях, упэўнены ў Нацыянальным цэнтры электронных паслуг (НЦЭП). Новыя магчымасці выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій вызначаны нядаўна падпісаным Указам Прэзідэнта № 188 аб пашырэнні выкарыстання дзяржаўнымі арганізацыямі інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Информация из государственного реестра оценщиков стала еще доступнее

Указ дазволіць з дапамогай Адзінай сістэмы ідэнтыфікацыі фізічных і юрыдычных асоб перайсці да паэтапнага выкарыстання аддаленых метадаў ідэнтыфікацыі і аўтэнтыфікацыі фізічных і юрыдычных асоб пры аказанні электронных паслуг і ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, патлумачылі ў НЦЭП:

– Адзіная сістэма прызначана для прадастаўлення інфармацыйным сістэмам дзяржорганаў і іншых арганізацый Беларусі адзінага сэрвісу аўтэнтыфікацыі фізасоб і прадстаўнікоў юрыдычных асоб з выкарыстаннем ІD-картак і сродкаў электроннага лічбавага подпісу (ЭЛП), у тым ліку з магчымасцю атрымання дадатковых звестак аб асобе, якіх няма на ІD-картцы (рэгістрацыя месца жыхарства, сямейнае становішча, наяўнасць дзяцей). Электронныя дакументы, падпісаныя ЭЛП з выкарыстаннем ІD-карткі, набудуць юрыдычную значнасць, у тым ліку з выкарыстаннем атрыбутных сертыфікатаў, якія вызначаюць дадатковыя правы і паўнамоцтвы ўладальніка ІD-карткі.

Дакументам замацоўваецца магчымасць інфармацыйнага ўзаемадзеяння пасродкам агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай сістэмы EDІ-правайдараў (юрыдычных асоб, якія атрымалі атэстат аператара электроннага дакументаабароту) з мэтай перадачы і атрымання электронных накладных, а таксама транспартных (таварасуправаджальных) ці іншых электронных дакументаў, якія будуць пацвярджаць перамяшчэнне тавараў падчас узаемнага гандлю з іншымі дзяржавамі. Указ таксама ўносіць змены ў шэраг нарматыўных прававых актаў у частцы арганізацыйна-тэхнічнага ўзаемадзеяння дзяржорганаў і арганізацый пры пераводзе паслуг і адмінпрацэдур у электронны выгляд, падкрэслілі ў цэнтры.

Спецыялісты ўпэўнены, што прыняты ўказ дазволіць пашырыць сферу аказання электронных паслуг і адмінпрацэдур у электроннай форме, працягнуць развіццё электроннага ўраду і будаўніцтва праактыўнай дзяржавы. А таксама павысіць тэхналагічны ўзровень развіцця Беларусі як у нацыянальным, так і ў сусветным маштабе.

Ірына Сідарок, « Звязда», 8 чэрвеня 2022 г.