/ / Общественно-политические и в области права
20.07.2018

Не ўсе скаргі магчыма задаволіць: Юрый Шулейка выслухаў звароты гамяльчан падчас асабістага прыёму

Памочнік Прэзідэнта Беларусі – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Шулейка выслухаў звароты гамяльчан падчас асабістага прыёму ў Гомельскім гарвыканкаме. Прыём доўжыўся больш за тры гадзіны. Людзі прасілі дапамагчы з рашэннем зямельных і маёмасных спрэчак, налічэннем пенсій, вяртаннем грашовых укладаў часоў СССР...

Юрий Шулейко

Запісаліся да Юрыя Шулейкі14 чалавек. Большасць з іх даўно і добра вядомыя прадстаўнікам улады. Так, восем былі нязгодныя з рашэннямі судоў або нарматыўнымі дакументамі. Адказы, атрыманыя ў розных інстанцыях, іх не задавальняюць. Менавіта таму грамадзяне зноў і зноў прыходзяць на прыём.

Напрыклад, пенсіянер гаворыць, што ў адносінах да яго вынесена несправядлівае рашэнне суда па справе пра ДТЗ. Мужчына не лічыць сябе вінаватым, аднак рашэнне суда не на яго карысць. Ён павінен пералічваць частку пенсіі жанчыне, якую прызналі пацярпелай. Грамадзянін адзначыў, што пасля вылічэнняў у яго застаецца зусім невялікая сума грошай. Юрый Шулейка даручыў вывучыць магчымасць выдзялення чалавеку матэрыяльнай дапамогі праз органы сацыяльнай абароны.

Яшчэ адна заяўніца незадаволена тым, што суседзі зрабілі рамонт і перапланіроўку сваёй кватэры. Жанчына лічыць, што пасля гэтага сцяна, якая падзяляе жыллё, стала танчэйшая. Тры камісіі не знайшлі ніякіх парушэнняў, аднак пенсіянерку гэта не задаволіла і яна просіць «вярнуць усё як было».

Зразумела, будзе праведзена чарговая праверка па кожнай са скаргаў. Пры магчымасці людзям акажуць матэрыяльную дапамогу. Але ануляваць судовыя рашэнні – не ў кампетэнцыі інспектара па Гомельскай вобласці. Дарэчы, Юрый Шулейка адзначыў, што ў невялікіх раённых цэнтрах людзі часцей паднімаюць грамадска значныя праблемы:

– Сустрэча ў Гомелі была запланавана, і мы рыхтаваліся да гэтага прыёму. Мы разумелі, што многія грамадзяне шмат разоў ужо звярталіся ў розныя інстанцыі, у тым ліку ў суды, дайшоўшы аж да Вярхоўнага Суда. Многа пытанняў было са скаргамі на органы правапарадку: быццам бы не дасканала разгледжаны справы асобных грамадзян. Гэты прыём лічу нялёгкім. У той жа час мы скарысталіся магчымасцю растлумачыць грамадзянам, якія атакуюць органы ўлады, але па факце ўжо маюць дакладныя і вычарпальныя адказы ад усіх адпаведных структур, што рашэнні прыняты ў строгай адпаведнасці з заканадаўствам. Свае даручэнні я імкнуся кантраляваць, каб разумець, наколькі я паўнавартасна працую на гомельскай зямлі.

Ірына Асташкевіч, «Звязда», 20 ліпеня 2018 г.