Генрыкаўскiя артыкулы
Генрыкаўскія артыкулы
9(438)
A 29
Akt Konfederacji Generalnej Warszawskiej z 1573 roku na liscie UNESCO «Pamiec Swiata» [Text] — The General Warsaw Confederation Act of 1573 in the UNESCO register «Memory of the World» / Kancelaria sejmu rzeczypospolitej polskiej, Naczelna dyrekcja archiwów panstwowych.- Warszawa: Wydawnictwo Sejmowe, 2004. — 10 p.
Ha пол. яз.
ISBN 83—7059—657
УДК: 943.8
1. Свабоднае выбранне караля.
2. Свабоднае вызнанне хрысціянскіх веравучэнняў.
3. Агульнадзяржаўныя соймы павінны склікацца адзін раз у два гады на шэсць тыдняў.
4. Паспалітае рушэнне (усеагульнае апалчэнне) можа склікацца толькі са згоды сойма.
5. Пры каралі павінны пастаянна знаходзіцца 16 сенатараў.
6. Новыя падаткі, пошліны і манаполіі могуць уводзіцца толькі па пастанове сойма.
7. Міжнародная палітыка, абвяшчэнне вайны і заключэнне міжнародных трактатаў могуць ажыццяўляцца толькі са згоды сената.
8. У выпадку вайны паспалітае рушэнне (апалчэнне) мог весці толькі кароль і яно павінна заставацца ў межах дзяржавы, а ў выпадку пахода за мяжу кожнаму ратніку неабходна было выплаціць па 5 (пяць) грывен. Ахова межаў дзяржавы павінна ажыццяўляцца наемным войскам за кошт адной чацьвертай часткі чыстага дахода з дзяржаўных маенткаў т.з. кварты.
9. У выпадку парушэння каралем правоў, свабод і ўмоў, або чаго не выканаў, то ў такім выпадку шляхта можа выступіць супраць караля, абвясціўшы непаслушэнства.
***
Цытуецца ў адпаведнасці з тэкстам дакумента, змешчаным у выданні:
Historia Polski. Warszawa 1957. Т. 1. Сг. 2. С. 300
Васілевіч, Р. А. Гісторыя канстытуцыйнага права Беларусі / Р. А. Васілевіч, Т. І. Доўнар,
І. А. Юхо; Бел. дзярж. ун-т. Юрыд. фак.- Мінск: ВТАА «Права і эканоміка», 2001. — С. 107—109.