/ / Новости PRAVO.BY
27.03.2024

Якія гiсторыка-культурныя каштоўнасцi вызваляюцца ад падатку на нерухомасць і ад зямельнага падатку?

Міністэрствам культуры 7 сакавіка 2024 г. прынята пастанова № 22 «Аб вызначэнні пераліку капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), іх частак».

Охрана историко-культурного наследия

Дакументам вызначана, якія капiтальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), ix часткі, зямельныя участкі (часткі зямельных участкаў) занятыя якімі, вызваляюцца ад падатку на нерухомасць і ад зямельнага падатку. Да іх адносяцца нерухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, уключаныя ў раздзел 1 Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь:

  • помнікі архітэктуры з чацвёртым знакам шыфра гiсторыка-культурнай каштоўнасцi – Г;
  • помнікі горадабудаўніцтва з чацвёртым знакам шыфра гiсторыка-культурнай каштоўнасцi – Е.

На сённяшні дзень, як адзначылі ў Мінкультуры, у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь уключана 1838 помнікаў архітэктуры и 14 помнікаў горадабудаўніцтва.

ДАВЕДКА PRAVO.BY

Гісторыка-культурная каштоўнасць – культурная каштоўнасць, якая мае адметныя духоўныя, мастацкія, дакументальныя, архітэктурныя і (або) канструктыўныя вартасці і якой нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Частка матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – асобны аб’ект (элемент) ці яго адасобленая доля (участак) у складзе матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Да помнікаў архітэктуры адносяцца капiтальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi), аб'екты народнага дойлiдства, фрагменты, рэшткi, руiны будынкаў, збудаванняў, аб'ектаў народнага дойлiдства, якiя могуць быць асобнымi або аб’яднанымi ў комплексы i ансамблi, у склад якiх могуць уваходзiць звязаныя з iмi творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, садова-паркавага мастацтва i якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

Помнікі горадабудаўніцтва ўяўляюць сабой забудову, планiровачную структуру забудовы або фрагменты планiровачнай структуры забудовы населеных пунктаў з культурным пластом (слоем), якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Помнiкi горадабудаўнiцтва з’яўляюцца комплекснымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi

Прававы акт прыняты ў адпаведнасці з Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Пастанова ўступіла ў сілу 27 сакавіка 2024 г. і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2024 г.

Іншыя навіны Pravo.by.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на Нацыянальны прававы Iнтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь абавязковая!
(фота – Pravo.by)

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».