О банке данных «Культура»
Тэматычны банк даных (ТБД) «Культура» змяшчае законы Рэспублікі Беларусь, асноўныя акты Кіраўніка дзяржавы, пастановы Урада Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, якія рэгулююць захаванне культурнай спадчыны і ажыццяўленне культурнай дзейнасці, у прыватнасці дзейнасці па стварэнні, аднаўленні (адраджэнні), захаванні, ахове, вывучэнні, выкарыстанні, распаўсюджанні i (або) папулярызацыi культурных каштоўнасцей; па эстэтычным выхаванні грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, арганiзацыi культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва, аказанні метадычнай дапамогі суб’ектам культурнай дзейнасці.
Тэксты прававых актаў, змешчаныя ў ТБД, знаходзяцца ў актуальным стане. Інфармацыйнае напаўненне ажыццяўляецца па меры паступлення прававых актаў указанай тэматыкі.
