Пастанова Народнага Сэкрэтарыяту Беларускай Народнай Рэспублікі з 27.III.1918. № 134
Пастанова Народнага Сэкрэтарыяту Беларускай Народнай Рэспублікі
за 27. III. 1918. № 134
У выпаўненьне актаў Спаўняючага Камітэту Рады Усебеларускага Зьезду ад 9-га сакавіка 1918 году аб апавешчаньні Беларускай Народнай Рэспублікі і Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ад 25 сакавіка 1918 году аб апавешчэньні незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, Народны Сэкрэтарыят апавешчае ўсе без вынятку ўрадовые ўстановы краю, што з 9-га сакавіка гэтага году яны зьяўляюцца ўстановамі Беларускай Народнай Рэспублікі і толькі яе іменем павінны выпаўняць сваю працу.
***
За Дзяржаўную Незалежнасць Беларусі (for national independence of Byelorussia): дакументы і матэр’ялы / сабраў і падрыхтаваў І. Касяк; прагледзеў і апрабаваў на друку Р. Астроўскі. — Лёндан, Англія: Выданьне Беларускай Цэнтральнай Рады, 1960. — С. 24.