Определены статиндексы стоимости строительно-монтажных работ за декабрь
Министерство архитектуры и строительства определило статистические индексы стоимости строительно-монтажных работ за декабрь. Это предусмотрено ведомственным постановлением от 13 января 2026 г. № 2, сообщает БЕЛТА.
Постановлением определены статистические индексы стоимости строительно-монтажных работ, в том числе эксплуатации машин и механизмов (средний по стране – 100.9415), строительных материалов, изделий и конструкций (средний по стране – 99.7602). Они рассчитаны за декабрь 2025 года к ноябрю 2025 года.
Также установлены статистические индексы стоимости строительно-монтажных работ для приведения организациями объемов подрядных работ в сопоставимые условия, указанные за декабрь 2025 года к декабрю 2024-го. Средний индекс по стране составил 112.7875.
Постановление вступает в силу после официального опубликования.
По информации БЕЛТА
Государственные закупки приманок для вакцинации диких животных против бешенства могут осуществляться с применением процедуры закупки из одного источника. Это предусмотрено постановлением Совета Министров № 75 от 13 февраля 2026 г., сообщает БЕЛТА.
Документом установлено, что государственные закупки приманок и услуг по их разбросу с использованием авиации для проведения вакцинации диких плотоядных животных против бешенства в 2026–2027 годах могут осуществляться с применением процедуры закупки из одного источника – у открытого акционерного общества «БелВитунифарм».
Также могут осуществляться госзакупки из одного источника биологических ветеринарных препаратов – у открытого акционерного общества «БелВитунифарм» и республиканского научно-исследовательского дочернего унитарного предприятия «Институт экспериментальной ветеринарии имени С.Н.Вышелесского».
По информации БЕЛТА
Премьер-министр Александр Турчин подписал постановление Совета Министров «О государственных автоматизированных информационных системах в сфере образования», сообщили БЕЛТА в пресс-службе Правительства.
Постановлением определяется порядок создания, формирования, использования и эксплуатации государственной автоматизированной информационной системы «Информационное ядро Республиканской информационно-образовательной среды».
Основной целью системы является технологическое, информационное и аналитическое обеспечение процессов цифровизации и цифровой трансформации национальной системы образования.
Введение данной системы в эксплуатацию позволит сформировать единое информационное пространство в сфере образования, систематизировать сведения в разрезе учреждений образования, районов, областей и поддерживать их в актуальном состоянии. Это обеспечит автоматизацию взаимодействия государственных органов и организаций, учреждений образования и иных субъектов образовательных отношений. Также станет возможным автоматизированный сбор пакета документов для ряда административных процедур.
По информации БЕЛТА
Правительством принято решение об открытии посольства Республики Беларусь в Султанате Оман. Соответствующее постановление подписал Премьер-министр Александр Турчин, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Правительства.
(фото – БЕЛТА)
Открытие постоянного дипломатического присутствия Беларуси в Омане позволит значительно повысить эффективность работы по развитию политических, торгово-экономических и инвестиционных связей, практическому изучению возможностей промышленной кооперации и совместному освоению новых рынков, отметили в пресс-службе.
Кроме того, это укрепит позиции Беларуси на оманском направлении, а также позволит найти новые выходы в страны Африки и Йемен.
По информации БЕЛТА
С 14 февраля 2026 г. вступает в силу постановление Государственного комитета по имуществу Республики Беларусь от 27 января 2026 г. № 2 «Об изменении постановления Госкомимущества от 25 марта 2022 г. № 11».
Документ направлен на совершенствование административных процедур по заявлениям граждан.
Упрощена регистрация изменений земельных участков. В случае изменения границы зарегистрированного участка, часть которого изымается, теперь наряду с землеустроительным делом можно использовать электронный каталог координат точек поворота границы.
Снижение коэффициентов при регистрации земель. Для государственных лесохозяйственных учреждений и сельхозорганизаций, получающих участки из неиспользуемых земель сельских населенных пунктов, установлены более низкие коэффициенты компенсации затрат, связанных с регистрацией.
Урегулирована регистрация жилых помещений госфонда. Процедуры передачи жилья в рамках Указа Президента № 388 от 26 июля 2010 г. приведены в соответствие с действующим законодательством.
По сообщению официального сайта Государственного комитета по имуществу Республики Беларусь
Пастановай Урада была зацверджана праграма «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2026–2030 гады, якая з’яўляецца ключавым інструментам рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі і фарміравання сучаснай інфраструктуры. Яна накіравана на забеспячэнне грамадзян камфортнымі ўмовамі пражывання, стварэнне бяспечнага і камфортнага асяроддзя для жыцця, павышэнне якасці жыллёва-камунальных паслуг, а таксама рэалізацыю стандартаў якасці жыцця.
На думку першага намесніка Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Андрэя Бекета, мэтай дзяржаўнай праграмы з’яўляецца рост камфортнасці пражывання ў рэгіёнах, які ў бягучай пяцігодцы будзе дасягацца шляхам павышэння ўзроўню добраўпарадкаванасці тэрыторый населеных пунктаў, аднаўлення іх тэхнічных і спажывецкіх якасцяў. Першы намеснік Міністра падкрэсліў, што праграмай вызначаны новыя кірункі па рэалізацыі падпраграмы «Чыстая вада», якая з’яўляецца ключавым інструментам рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы водазабеспячэння і водаадвядзення. Асноўнымі задачамі дадзенай падпраграмы на перыяд 2021–2025 гадоў з’яўляліся павышэнне якасці пітной вады, што падаецца, спажыўцам, развіццё сістэм пітнога водазабеспячэння і водаадвядзення, павышэнне іх надзейнасці, а таксама паляпшэнне якасці ачысткі сцёкавых вод у водныя аб’екты.
Рашэнне гэтых задач ажыццяўлялася за кошт рэалізацыі мерапрыемстваў па будаўніцтве станцый абезжалезвання вады, перападключэнні населеных пунктаў да існуючых цэнтралізаваных сістэм водазабеспячэння з вадой пітной якасці, будаўніцтве водазаборных свідравін, водаправодных і каналізацыйных сетак, замене сетак водазабеспячэння і водаадвядзення са звышнарматыўнымі тэрмінамі эксплуатацыі, будаўніцтве (рэканструкцыі) ачышчальных збудаванняў сцёкавых вод.
Дзякуючы сістэмнай рабоце за мінулую пяцігодку пабудавана больш за 1000 станцый абезжалезвання вады, 93 водазаборныя свідравіны, зроблены 341 кіламетр новых сетак водазабеспячэння і 249 кіламетраў сетак водаадвядзення (каналізацыі), 104 населеныя пункты перападключаны да існуючых цэнтралізаваных сістэм водазабеспячэння з вадой пітной якасці, заменена 2347 кіламетраў сетак водазабеспячэння і 865 кіламетраў сетак водаадвядзення са звышнарматыўнымі тэрмінамі эксплуатацыі, а таксама выканана больш за 1000 іншых мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне насельніцтва якаснай вадой.
Адным з буйнамаштабных праектаў, рэалізаваных у папярэдняй пяцігодцы, з’яўляецца перавод горада Мінска на водазабеспячэнне з падземных крыніц.
Перавод Фрунзенскага і Маскоўскага раёнаў сталіцы на падземныя крыніцы водазабеспячэння ажыццёўлены за кошт развіцця (павелічэння магутнасці) існуючых водазабораў – «Віцкаўшчына», «Астровы», «Феліцыянава» і бурэння 87 свідравін, а таксама дзякуючы ўзвядзенню помпавай станцыі «Шчомысліца», будаўніцтву сетак водазабеспячэння дыяметрам 160–1200 мм агульнай працягласцю больш за 114 кіламетраў. У выніку артэзіянскую ваду атрымалі больш за 800 тысяч жыхароў Мінска.
Прынятыя меры дазволілі па выніках 2025 года забяспечыць 100 % спажыўцоў водазабеспячэннем пітной якасці, а гэта значыць, што 8,4 мільёна чалавек атрымліваюць якасную пітную ваду.
Для паляпшэння якасці ачысткі сцёкавых вод выканана будаўніцтва (рэканструкцыя) 55 ачышчальных збудаванняў сцёкавых вод, у тым ліку ў Брэсцкай вобласці – 15 аб’ектаў, Віцебскай – 12, Гомельскай – 1, Гродзенскай – 3, Мінскай – 15, Магілёўскай – 9 аб’ектаў.
У бягучай пяцігодцы работа ў гэтым кірунку будзе прадоўжана, асноўны ўпор будзе накіраваны на пашырэнне доступу насельніцтва да паслуг водазабеспячэння і водаадвядзення, павышэнне эфектыўнасці функцыянавання сістэм водазабеспячэння, водаадвядзення і якасці ачысткі сцёкавых вод, перакананы Андрэй Бекета.
Лічбы
Індыкатары прыярытэту 3 ПСЭР – 2030
(стварэнне якаснага і зручнага асяроддзя для жыцця):
- узровень забяспечанасці насельніцтва жыллём, у тым ліку арэндным, – не менш за 33 квадратныя метры ў разліку на аднаго жыхара ў 2030 годзе (30,4 квадратнага метра ў 2024 годзе);
- доля ўводу ў эксплуатацыю агульнай плошчы індывідуальных жылых дамоў у агульным аб’ёме жылля, што ўзводзіцца, – не менш як 40 % штогод (51,1 % у 2024 годзе);
- доля арэнднага жылля, якое ў агульным аб’ёме ўводзіцца ў эксплуатацыю, – каля 25 % за пяцігоддзе, або каля 5 мільёнаў метраў арэнднага жылля (9,7 % у 2024 годзе);
- узвядзенне, рэканструкцыя і рамонт не менш за 25 тысяч кіламетраў рэспубліканскіх і мясцовых аўтамабільных дарог агульнага карыстання за пяцігоддзе або павелічэнне долі збудаваных, рэканструяваных і адрамантаваных дарог да 50 %, у тым ліку павелічэнне долі аўтамабільных дарог агульнага карыстання, якія пралягаюць ад адміністрацыйных цэнтраў раёнаў да аграгарадкоў па самым кароткім маршруце, у 2030 годзе;
- доля 30-хвілінных маршрутаў грамадскага транспарту «Мінск – горад-спадарожнік» – не менш за 80 % у 2030 годзе;
- доля 90-хвілінных маршрутаў «адміністрацыйны цэнтр вобласці (г. Мінск) – населены пункт у межах 100-кіламетровай зоны» – не менш за 60 % у 2030 годзе;
- доля жылых дамоў пасля капітальнага рамонту – не менш за 11 % за пяцігоддзе (2,8 % у 2024 годзе); забяспечанасць насельніцтва цэнтралізаванымі сістэмамі водазабеспячэння і водаадвядзення (каналізацыі) – не менш за 96 % (93,7 % у 2024 годзе) і 83 % (80,7 % у 2024 годзе) адпаведна ў 2030 годзе.
Сяргей Куркач, « Звязда», 11 лютага 2026 г.
