/ / Общественно-политические
07.02.2025

Якія ёсць спосабы атрымання пенсіі?

Нагадаем, што не так даўно пачалі дзейнічаць змяненні, пры якіх пенсіянеры, не старэйшыя за 70 гадоў, якія жывуць у гарадах, пачалі атрымліваць свае пенсіі толькі праз банк. Але гэта не значыць, што альтэрнатыўныя спосабы атрымаць свае грошы перасталі існаваць. Заўсёды ёсць магчымасць скарыстацца іншымі каналамі. Аб тым, якія спосабы дзейнічаюць у краіне для атрымання пенсіі, расказалі ў Мінпрацы і сацабароны.

У прыватнасці, праз банк з 1 ліпеня 2024 года пачалася выплата пенсій тым пенсіянерам ва ўзросце да 70 гадоў, якія пражываюць у гарадах. Ім выплата пенсіі ажыццяўляецца праз базавы банкаўскі рахунак, адкрыты для яе атрымання як з выпускам карткі, так і без яе выпуску.

Маюць выбар атрымліваць пенсію на пошце (у тым ліку з дастаўкай дадому) або праз банк наступныя катэгорыі:

  • інваліды;
  • пенсіянеры, якія пражываюць у сельскай мясцовасці;
  • грамадзяне ва ўзросце, старэйшым за 70 гадоў;
  • тыя, хто мае абмежаваныя здольнасці да самастойнага перамяшчэння, якое адпавядае функцыянальнаму класу 3 і вышэй;
  • грамадзяне, якія ажыццяўляюць догляд дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў і атрымліваюць дапамогу па доглядзе гэтага дзіцяці-інваліда;
  • а таксама тыя, хто зарэгістраваны па месцы жыхарства ў адным жылым памяшканні з інвалідам І групы, якія атрымліваюць пенсію праз аб’ект паштовай сувязі;
  • тыя, хто не мае дакументаў, якія сведчаць асобу, у дачыненні да якіх органамі ўнутраных спраў выдадзены заключэнні аб пацвярджэнні асобы для мэт пенсіённага забеспячэння.

У Мінпрацы патлумачылі, што выдаткі на дастаўку (выплату) пенсій праз пошту ўсім вышэйназваным катэгорыям грамадзян ажыццяўляюцца за кошт сродкаў бюджэту Фонду сацыяльнай абароны.

Пры гэтым у ведамстве дадалі, што, калі грамадзянін, які пражывае ў горадзе і не адносіцца да вышэйпералічаных катэгорый, усё ж такі жадае атрымліваць пенсію праз пошту, мае такую магчымасць, але з аплатай за кошт уласных сродкаў паслугі па выплаце (дастаўцы) пенсіі па пошце.

Які кошт такой паслугі?

– Тарыфы за выплату або дастаўку пенсій прымяняюцца толькі ў дачыненні да грамадзян, якія абралі спосаб атрымання пенсіённых выплат праз пошту з аплатай паслугі за кошт уласных сродкаў, – адзначылі ў Мінпрацы і агучылі адпаведныя сумы. – Пры выплаце пенсіі ў аперацыйнай касе пошты – 1,8 рубля; пры дастаўцы пенсіі дадому – 8,5 рубля.

Трэба дадаць, што плата будзе спаганяцца за кожную выплату або дастаўку пенсій.

Па інфармацыі « Звязда», 6 лютага 2025 г.