/ / Общественно-политические
02.09.2024

Віншаванне Кіраўніка дзяржавы з Днём беларускага пісьменства

Удзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства!

Паважаныя сябры!

Шчыра вітаю гасцей і ўдзельнікаў Дня беларускага пісьменства, які сёлета адзначаецца на гасціннай брэсцкай зямлі, у самабытным горадзе Івацэвічы.

Гэтае свята нагадвае нам аб важнасці захавання і развіцця праз кнігу нацыянальнай культурнай спадчыны, духоўных традыцый народа. Такія каштоўнасці яднаюць людзей і спрыяюць росквіту краіны. Літаратура і матчына мова былі і застаюцца падмуркам у выхаванні высокіх маральных якасцей, фарміраванні грамадзянскасці.

Упэўнены, што беларусы заўжды з павагай будуць адносіцца да нашага гістарычнага здабытку, берагчы невычэрпныя культурныя скарбы продкаў, штодзённай працай умацоўваць суверэнітэт дзяржавы. Шанаваць нашу мову і славутых майстроў слова – песняроў роднай зямлі.

Сардэчна жадаю гасцям і ўдзельнікам мерапрыемства здароўя, згоды і дабрабыту, а таксама новых цікавых сустрэч, поспехаў і творчага натхнення.

Аляксандр Лукашэнка