/ / Общественно-политические
21.11.2024

Якія задачы стаяць перад саюзнай інфармацыйнай прасторай?

Актуальныя пытанні Саюзнай інтэграцыі абмеркавалі ўдзельнікі пасяджэння Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па інфармацыйнай палітыцы, інфармацыйных тэхналогіях і сувязі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня камісіі Ігар Луцкі, намеснік старшыні Сяргей Пахомаў, члены камісіі Мікалай Бузін і Наталля Ніканорава. Таксама ў пасяджэнні ўдзельнічалі прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі, Міністэрства лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расіі, Міністэрства інфармацыі Беларусі, кіраўнікі СМІ Саюзнай дзяржавы.

Союзное государство

У парадак дня пасяджэння было ўключана пытанне аб стварэнні медыякампаніі Саюзнай дзяржавы. Дэпутатам была прадстаўлена інфармацыя аб рабоце па стварэнні медыякампаніі Саюзнай дзяржавы. Дэпутаты – члены Камісіі Парламенцкага сходу па інфармацыйнай палітыцы, інфармацыйных тэхналогіях і сувязі рэкамендавалі Пастаяннаму камітэту Саюзнай дзяржавы своечасова інфармаваць камісію аб стратэгіі развіцця АНА «Медыякампанія Саюзнай дзяржавы» з улікам інтэграцыі дзеючых сродкаў масавай інфармацыі Саюзнай дзяржавы ў структуру медыякампаніі.

Парламентарыі разгледзелі і пытанне аб устанаўленні камфортных тарыфаў для карыстання паслугамі сувязі і перадачы даных на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. «Паводле прадстаўленай інфармацыі, з 1 сакавіка 2025 года для беларускіх і расійскіх абанентаў на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы будуць даступны паслугі па тарыфах, супастаўных з коштам паслуг у дамашняй сетцы. На працягу каляндарнага месяца абаненты змогуць скарыстацца не менш чым 300 хвілінамі», – паведамілі ў прэс-службе Парламенцкага Сходу. Саюзныя парламентарыі зазначылі, што ўжо дасягнутыя вынікі праведзенай работы па адмене роўмінгу прывялі да росту спажывання паслуг галасавой сувязі на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. Адмена роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы стане рэальнай прыладай паглыблення інтэграцыйных працэсаў.

У парадак дня пасяджэння таксама было ўключана пытанне аб інфармацыйным забеспячэнні мерапрыемстваў Парламенцкага сходу па святкаванні 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў. Пералік мерапрыемстваў быў ухвалены Саветам Парламенцкага Сходу 23 верасня 2024 года на пасяджэнні камісіі ў Магілёве. Парламентарыі даручылі кіраўнікам сродкаў масавай інфармацыі Саюзнай дзяржавы падрыхтаваць планы па інфармацыйным забеспячэнні мерапрыемстваў Парламенцкага сходу, прысвечаных 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. «Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы і Сакратарыяту Парламенцкага сходу даручана прапрацаваць пытанне стварэння дакументальнага фільма, прысвечанага юбілею Перамогі», – адзначылі ў прэс-службе.

Па інфармацыі « Звязда», 21 лістапада 2024 г.