/ / Общественно-политические
10.07.2023

Выступление Главы государства на республиканском празднике «Купалье»

Выступление Президента Республики Беларусь Лукашенко А.Г. на республиканском празднике «Купалье» («Александрия собирает друзей»)

Купалье

Шаноўныя суайчыннiкi, паважаныя госцi!

Александрыя зноў паклікала сяброў. I зноў мы тут разам.

Сабраліся, каб на імгненне спыніць шалёны бег часу і звярнуцца да сваіх вытокаў. Хаця б у думках.

Сёння тут, на маляўнічым беразе Дняпра, надзвычай моцна б»ецца пульс тысячагадовай гісторыі беларускай зямлі.

Мы бачым яе ў творчасці таленавітых майстроў, у мелодыі народных песень, у сюжэтах старажытных абрадаў і ў чараўніцтве купальскай ночы.

Гледзячы на маштаб гэтага свята, я кожны раз думаю: наш фестываль – увасабленне ўсяго, што мы з гонарам лічым спрадвечнай спадчынай.

Гэта найвялiкшая каштоўнасць чалавечых адносін, заснаваных на сяброўстве, узаемнай павазе i гасціннасці. Тут усё гэта ёсць.

Гэта каштоўнасць свайго роду, які працягваецца дзякуючы моцным традыцыям сям’i, клопату пра бацькоў, любові да дзяцей. І штогод мы бачым, як сюды едуць сем'ямі і беларусы, і нашы паважаныя госці.

Наш фестываль таксама ўвасабляе каштоўнасць гістарычнай памяці. Памяці пра сваё слаўнае мінулае, пра тое, што Беларусь – наша зямля. I карані нашы – старажытныя. Гэту сувязь стагоддзяў мы адчуваем тут асабліва востра.

І менавiта тут мы разумеем каштоўнасць нашага культурнага кода. У ім з самага пачатку былi закладзены імкненне беларусаў да справядлівасці, высокая маральнасць і патрыятызм. На такіх прынцыпах пабудавана і развіваецца сёння наша нацыянальная дзяржава.

Нам штодзённа спрабуюць навязаць так званыя ўніверсальныя каштоўнасці. Але ж яны не для нас. Глабальная дзяржава будучага – гэта ўтопія. Свет ніколі не будзе монакультурным.

Няма такой ідэі, дзеля якой усе нацыі адмовіліся б ад сваіх этнічнай гісторыі, ладу жыцця і традыцый. Тым больш сёння, калі мы бачым, як руйнуюцца лёсы цэлых народаў, якія бяздумна сякуць карані дрэва сваёй гісторыі, непакояць магілы продкаў, змагаюцца з помнікамі.

Мы бачым гэта і разумеем, што без нацыянальнай годнасці няма і не можа быць волі, суверэнітэту, павагі і бяспекі.

І зараз, калі ў свеце працягваецца барацьба за захаванне менавіта каштоўнаснай асновы дзяржавы, сапраўды незалежныя нацыі робяць усё, каб зберагчы свой самабытны лад жыцця. Як мы ў Расii цi ў Беларусi.

Народы аб'ядноўвае не культура адмены, а дыялог культур. У гэтым галоўны сэнс нашага свята. Вось тое, што натхняе нас на развіццё. Штогод Александрыя запрашае сяброў з усяго свету дзеля міру і стварэння! А праз невялiкi час ў Вiцебску мы таксама сустрэнемся пад гэтымi лозунгамi.

Дорогие друзья!

Вы знаете, что мое сердце принадлежит этому уголку Беларуси. Здесь мое место силы. Этот край, люди, которые в нем живут, научили меня любить свою страну и свой народ.

И я не устану благодарить свою малую родину за проведенные здесь счастливые годы детства и моей юности. За ту энергию, которой и сегодня питает меня эта земля. И я готов делиться ею со всеми вами.

Будьте всегда счастливы, дорогие земляки!

И, конечно, спасибо всем, кто делает этот праздник, – организаторам, режиссерам, артистам, мастерам. Всем, кто создает эту особую атмосферу дружбы и теплоты общения, – нашим дорогим гостям.

Если мы будем везде, на каждом метре нашей Беларуси вести (себя. – Прим.) вот так – по-хозяйски, гостеприимно, благоразумно, будем приветствовать наших родных, друзей и даже тех, кто ошибся, но (которые. – Прим.) будут приезжать к нам с добрыми намерениями, – у нас в стране будет мир.

Как только мы начнем крошить и ломать, как только мы себя вознесем на небеса и будем там, а внизу, казаться нам будет, что это народы второсортные, – начнется война.

Поэтому берегите то, что мы имеем. Цените то, что мы имеем. И мы всегда будем жить в мире и согласии. Не только со своими соседями (они от бога, их не выбирают), но и со всеми народами нашей планеты.

Я хочу пожелать вам именно этого – мира и добра. Ярких сегодня впечатлений от того музыкального действа, которое нам продемонстрируют представители не только белорусского народа.

Будьте счастливы!

По сообщению официального Интернет-портала Президента Республики Беларусь
(фото – официальный Интернет-портал Президента Республики Беларусь)