/ / Общественно-политические
18.04.2022

Міжнародны дзень аховы помнікаў і гістарычных мясцін

18 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень аховы помнікаў і гістарычных мясцін, дэвізам якога з’яўляюцца словы: «Захаваем нашу гістарычную радзіму».

Календарь

Свята адзначаецца з 1984 года з мэтай прыцягнення ўвагі шырокай грамадскасці да захавання культурнай спадчыны.

У нашай краіне найбольш значныя аб'екты спадчыны (помнікі археалогіі, архітэктуры і горадабудаўніцтва, гісторыі, мастацтва, нематэрыяльныя праявы творчасці чалавека (звычаі, традыцыі, абрады), якія падлягаюць дзяржаўнай ахове, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, які штогод пашыраецца, і сёння налічвае больш за 5 600 аб'ектаў спадчыны.

У спіс Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА ўключаны:

  • у 1992 годзе Белавежская пушча (помнік прыроды);
  • у 2000 годзе – замкавы комплекс «Мір»;
  • у 2005 годзе – архітэктурна-культурны комплекс рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы і Дуга Струвэ.

У папярэдні спіс Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА ўключаны Аўгустоўскі канал, Спаса-Праабражэнская царква і Сафійскі сабор у Полацку, Барысаглебская (Каложская) царква ў Гродна, культавыя збудаванні абарончага тыпу ў Беларусі, Польшчы і Літве, драўляныя цэрквы Палесся.

Рэспублiка Беларусь стала адной з краiнаў, якая ў 2006 годзе ратыфiкавала Канвенцыю аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

У Спiс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўключаны:

  • у 2009 годзе – святочны калядны абрад «Калядныя цары» у вёсцы Семежава (Копыльскi раён, Мiнская вобласць);
  • у 2018 годзе – Святкаванне ў гонар пакланення іконы Маці Божай Будслаўскай «(Будслаўскі фэст)» у горадзе Будслаў (Мядзельскі раён Мінскай вобласці);
  • у 2019 годзе – вясновы абрад «Юр'еўскі харавод» у вёсцы Пагост (Жыткавiцкi раён Гомельскай вобласці);
  • у 2020 годзе – «Культура бортнiцтва Беларусi i Польшы».

У 2021 годзе у Секрытарыят Канвенцыi ЮНЕСКА накiравана намiнацыя «Саломапляценне Беларусi: мастацтва, рамяство, уменне» для ўключэння ў Рэпрэзентатыўны спiс нематерыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, а ў 2022 годзе – яшчэ aдна намiнацыя «Выцiнанка – традыцыйнае мастацтва рэзкі з паперы ў Беларусі».

По інфармацыі афіцыйнага сайта Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь