/ / Общественно-политические
09.07.2021

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі

На карысць усяго рэгіёна

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава прыняла ўдзел у цырымоніі перадачы базы адпачынку жаночаму манастыру.

Совет Республики Национального собрания Республики Беларусь

Спікер верхняй палаты Парламента днямі прымала ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі перадачы ў бязвыплатнае карыстанне базы адпачынку «Суя» адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельтранснафта Дружба» Спаса-Ефрасіннеўскаму стаўрапігіяльнаму жаночаму манастыру ў Полацку.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі таксама генеральны дырэктар ААТ «Гомельтранснафта Дружба» Алег Барысенка і ігумення манастыра Еўдакія, паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты Парламента.

Трэба сказаць, што раней база адпачынку належала філіялу ААТ «Гомельтранснафта Дружба», размешчанага ў Наваполацку. Але сёння яна не запатрабаваная, таму манастыр папрасіў у кіраўніцтва прадпрыемства перадаць ім гэты аб'ект.

– Манастыр у Полацку вялікі, ён пашыраецца. Тут самая вялікая колькасць сясцёр – іх больш за сто. Важна, што тут не толькі моляцца Богу, але і праводзіцца духоўна-асветніцкая работа, сюды прыходзіць моладзь, дзеці. База адпачынку будзе яшчэ адным цэнтрам для духоўна-маральнага выхавання маладога пакалення, – падкрэсліла Наталля Качанава.

Старшыня Савета Рэспублікі пераканана, што перадача базы адпачынку апраўданая: паміж дзяржаўнымі ўстановамі і праваслаўнай царквой наладжана сур'ёзнае ўзаемадзеянне ў рабоце з моладдзю.

– Полацк – гэта гісторыя, нашы карані, адкуль пачыналася асвета. Цяпер праводзіцца рэканструкцыя Спаса-Праабражэнскага храма. База адпачынку будзе не толькі на карысць сясцёр і манастыра, але і ўсяго рэгіёна, – адзначыла на заканчэнне спікер Савета Рэспублікі.

Аздараўленне і валанцёрства

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ала Смаляк правяла прамую лінію для жыхароў Гомельскага раёна.

Заяўніцу з Хойніцкага раёна цікавілі пытанні аздараўлення школьнікаў, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання. Ала Смаляк патлумачыла, што забеспячэнне санаторна-курортным лячэннем і аздараўленнем дзяцей, якія пражываюць або навучаюцца на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, з'яўляецца прыярытэтнай тэмай. Рэспубліканскім цэнтрам па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва штогод набываюцца для такой катэгорыі дзяцей пуцёўкі ў санаторна-курортныя і аздараўленчыя арганізацыі Беларусі.

Жыхар Лоеўскага раёна задаў пытанне аб тым, як стаць валанцёрам Чырвонага Крыжа, дзе можна прайсці навучанне па аказанні першай дапамогі. Ён атрымаў вычарпальны адказ.

– Важным элементам прамых ліній з'яўляецца тлумачальная работа, павышэнне інфармаванасці грамадзян па розных тэмах. І жыхары Гомельскай вобласці ўсё больш актыўна карыстаюцца гэтай магчымасцю, каб атрымаць адказы на пытанні, якія цікавяць, – падкрэсліла сенатар.

Па інфармацыі «Звязда», 9 ліпеня 2021 г.
(фота – БЕЛТА)