/ / Общественно-политические
23.10.2020

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі

Хвалюе лёс краіны

Людзі дэманструюць высокі ўзровень адказнасці за лёс сваёй краіны, – зрабіў выснову па выніках асабістага прыёму грамадзян старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец.

Совет Республики Национального собрания Республики Беларусь

Падчас размовы наведвальнікі выказвалі таксама і прапановы па канстытуцыйнай рэформе.

Сяргей Сівец адзначыў, што дыялогавыя пляцоўкі, якія праводзяцца паўсюдна, прыкметна актывізавалі значную частку грамадства, выклікалі жаданне ўдзельнічаць у перафармаціраванні палітычнай сістэмы краіны і яе дзяржаўных інстытутаў. Паводле слоў сенатара, увогуле правядзенне дыялогавых пляцовак дае магчымасць грамадзянам удзельнічаць у дыскусіі разам з экспертамі, канструктыўна падыходзіць да абмеркавання актуальных пытанняў.

Не толькі кваліфікацыя

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў сустрэўся са слухачамі спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны» Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Сенатар акцэнтаваў увагу на паўнамоцтвах Савета Рэспублікі ў рэалізацыі розных аспектаў знешняй палітыкі Беларусі. Ён, у прыватнасці, адзначыў, што адным з асноўных кірункаў дзейнасці верхняй палаты Парламента з'яўляецца ратыфікацыя і дэнансацыя міжнародных дагавораў. Апошнім часам ратыфікуецца вялікі аб'ём дакументаў, якія дазваляюць пашыраць і паглыбляць міжнароднае супрацоўніцтва па розных кірунках. Напрыклад, на працягу шостага склікання Нацыянальным сходам было ратыфікавана 162 міжнародныя дагаворы, за першыя дзве сесіі сёмага склікання – 37.

Сяргей Рачкоў адзначыў таксама, што сёння работніку ў сферы міжнародных адносін ужо недастаткова быць кваліфікаваным спецыялістам, важна быць адданым сваёй краіне, абараняць беларускую дзяржаўнасць.

Значэнне псіхалагічнага мікраклімату

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец наведала Мінскі гадзіннікавы завод. Сенатар азнаёмілася з тэхналагічнымі асаблівасцямі гадзіннікавай вытворчасці, а таксама сустрэлася з працоўным калектывам прадпрыемства і адказала на актуальныя пытанні.

Таццяна Рунец адзначыла, што ў сучасных умовах важнае значэнне мае фарміраванне спрыяльнага псіхалагічнага мікраклімату ў працоўным калектыве і згуртаваная камандная работа. Тут мэтазгодна ўкараняць пазітыўны досвед паспяховых кампаній, арыентаваць калектыў на сумесную актыўную дзейнасць для дасягнення агульнай мэты.

У гутарцы з кіраўніцтвам прадпрыемства сенатар падкрэсліла, што сёння асаблівую ўвагу трэба аддаваць ідэалагічнай і растлумачальнай рабоце.

Унікальны аб'ект у Салігорску

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій» Іван Галаваты выступіў куратарам будаўніцтва ў Салігорску ўнікальнага для Беларусі і краін СНД парабалічнага ролер-трэка. Аналагічныя трэкі ёсць толькі ў Паўднёвай Карэі і Калумбіі. Салігорская арэна – трэцяя ў свеце.

Днямі горад упершыню прыняў рэспубліканскія спаборніцтвы па ролер-спорце, якія прайшлі на новым трэку. У Салігорск прыехалі прафесійныя спартсмены розных узростаў. Самаму юнаму – пяць гадоў. На дарожку ролер-трэка выйшлі члены нацыянальнай зборнай Беларусі па канькабежным спорце. Спартсмены спаборнічалі ў спідскейцінгу і фрыстайл-слаламе. Арганізавалі забегі для аматараў.

У час спаборніцтваў было абвешчана, што ў Салігорску ў хуткім часе плануецца адкрыць ролер-школу для прафесійнай падрыхтоўкі спартсменаў.

Па інфармацыі «Звязда», 23 кастрычніка 2020 г.
(фота – БЕЛТА)