/ / Общественно-политические
27.02.2020

«Белпошта» не праводзіць ніякіх розыгрышаў каштоўных прызоў

Апошнім часам у краіне карыстальнікам электроннай пошты прыходзяць паведамленні, падпісаныя імем нацыянальнага аператара паштовай сувязі РУП «Белпошта». Яны змяшчаюць радасную навіну: маўляў, вы выйгралі новы смартфон Samsung Galaxy S10. А каб забраць выйгрыш, махляры прапаноўваюць падабраць падарункавую скрынку, перайсці па спасылцы, пацвердзіць свае даныя і выплаціць пяць рублёў за дастаўку.

Справа ў тым, што «Белпошта» не праводзіць ніякіх розыгрышаў каштоўных прызоў. А інфармацыя пра ўсе акцыі, якія ладзяцца аператарам, заўжды змяшчаецца на афіцыйным сайце belpost.by. Таму выснова тут простая: хтосьці з нядобрымі намерамі жадае завалодаць вашымі персанальнымі звесткамі, у тым ліку і тымі, якія датычацца банкаўскіх картак.

Валяр'ян Шкленнік, «Звязда», 27 лютага 2020 г.