/ / Общественно-политические
07.08.2020

Дайджэст навін з працы Савета Рэспублікі

Праблемы ўзяты на кантроль

У жыхароў вулiцы Вялiкiх Надзей у горадзе Белаазёрску, што на Брэстчыне, з’явiлася ўпэўненасць, што сёлета iх вулiца будзе добраўпарадкавана, а тыя, хто жыве на вулiцы Шасэйнай, дачакаюцца з’яўлення веладарожкi.

Як паведамляе прэс-служба верхняй палаты Парламента, член Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па рэгiянальнай палiтыцы i мясцовым самакiраваннi, старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Юрый Наркевiч паабяцаў мясцовым жыхарам падчас сустрэч з працоўнымi калектывамi УП «Вердзiмар» i ААТ «Гандлёвы цэнтр «Надзея» ў Белаазёрску ўзяць гэтыя i iншыя пытаннi на кантроль.

Таксама сенатар расказаў удзельнiкам сустрэчы пра кiрункi сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны i прыярытэтныя задачы, вызначаныя кiраўнiком дзяржавы, адзначыў калектывы, якiя здолелi ў няпростых умовах жорсткай канкурэнцыi забяспечыць прыбытковую дзейнасць.

Роля рэгiянальных СМI будзе ўзрастаць

У Паставах, што на Вiцебшчыне, на сустрэчы з сенатарам Аленай Панцюховай мясцовыя журналiсты агучылi тое, што хвалюе рэдакцыйныя калектывы.

Член Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па рэгiянальнай палiтыцы i мясцовым самакiраваннi, дырэктар тэлерадыёкампанii «Вiцебск» Алена Панцюхова сустрэлася з калектывамi рэдакцыi праграмы радыёвяшчання «Пастаўскае мясцовае радыё» i праграмы тэлебачання «Паставы-ТБ», рэдакцыяй раённай газеты «Пастаўскi край», работнiкамi ўнiтарнага прадпрыемства «Пастаўская друкарня».

У цэнтры ўвагi падчас сустрэчы былi актуальныя пытаннi, з якiмi цяпер сутыкаюцца рэгiянальныя журналiсты. Акрамя таго, прагучала просьба дапамагчы ў набыццi правоў на аўдыявiзуальныя творы. Сенатар паабяцала аказаць садзейнiчанне ў вырашэннi гэтага пытання.

Вяскоўцы просяць дарогу

Сенатар мае намер унесцi прапанову па рамонце аднаго з участкаў дарогi ў Вiцебскай вобласцi ў адпаведную дзяржпраграму.

Член Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па рэгiянальнай палiтыцы i мясцовым самакiраваннi, генеральны дырэктар камунальнага праектна-рамонтна-будаўнiчага ўнiтарнага прадпрыемства «Вiцебскаблдарбуд» Уладзiмiр Мацвееў наведаў Шаркаўшчынскi раён Вiцебскай вобласцi.

Жыхары вёсак Прамяны i Сталiца звярнулiся да сенатара з просьбай пасадзейнiчаць у рамонце ўчастка шашы Шаркаўшчына–Германавiчы–Латышы Н-3901. Член Савета Рэспублiкi вырашыў прапанаваць уключыць рамонт гэтага ўчастка дарогi ў дзяржпраграму «Дарогi Беларусi 2021–2025». Зварот вяскоўцаў будзе знаходзiцца на кантролi.

Увага да моладзi

Падзячныя лiсты самым iнiцыятыўным прадстаўнiкам маладога пакалення Мазырскага раёна Гомельшчыны ўручыў сенатар.

Член Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па рэгiянальнай палiтыцы i мясцовым самакiраваннi, дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Саўгас-камбiнат «Зара» Алег Слiнько сустрэўся з прадстаўнiкамi працоўнай моладзi Мазыра i раёна, маладзёжным парламентам, створаным пры раённым Савеце дэпутатаў.

Атрымаўся адкрыты i рознабаковы дыялог. На сустрэчы абмяркоўвалi пытаннi развiцця раёна, казалi пра дасягненнi ў сельскагаспадарчай галiне, у сферах прамысловасцi, будаўнiцтва i гандлю, пра маладзёжную палiтыку.

У сваiм звароце да прысутных парламентарый адзначыў: «Для нашай моладзi ў мiрнай i стабiльнай краiне, дзе захаваны духоўныя каштоўнасцi i нацыянальная культура, ёсць шмат магчымасцяў рэалiзаваць сябе. Сёння менавiта мы з вамi, грамадзяне Беларусi, вызначаем сваю будучыню. Важна захаваць гэтую стабiльнасць i перадаць яе сваiм дзецям».

«Звязда», 7 жніўня 2020 г.