/ / Общественно-политические
14.04.2020

Ці можна адмовіцца ў шматпавярховіку ад паслугі відэаназірання – кансультацыя спецыяліста

– Жыхары нашага дома хочуць устанавіць на будынку відэаназіранне. Мне гэта здаецца непатрэбным. Ці магу я адмовіцца ад заключэння дагавора на аказанне гэтай паслугі?
Яніна Ж., Мінск

Камеры фотофиксации

На пытанне адказвае Вікторыя Чамярэўская, вядучы спецыяліст упраўлення прававога рэгулявання бюджэтна-фінансавых зносін і падаткаабкладання Міністэрства юстыцыі Беларусі:

– Так, вы маеце права адмовіцца ад гэтай паслугі, бо яна не з'яўляецца абавязковай.

Пастановай Савета Міністраў «Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг» зацверджаны пералік асноўных і дадатковых камунальных паслуг.

Дадатковых паслуг усяго пяць. Гэта ўстаноўка і (або) тэхнічнае абслугоўванне запорна-перагаворных прылад жылога дома, устаноўка і (або) тэхнічнае абслугоўванне сістэм відэаназірання за жылым домам і прыдамавой тэрыторыяй, арганізацыя работы і ўтрыманне вахцёраў (кансьержаў) у шматкватэрным жылым доме, арэнда і (або) замена падлогавых гразеабаронных дывановых пакрыццяў, уладкаванне прыдамавых тэрыторый элементамі азелянення, добраўпарадкавання і іх далейшае ўтрыманне.

Відавочна, што ўстаноўка і тэхнічнае абслугоўванне сістэм відэаназірання за жылым домам і прыдамавой тэрыторыяй адносяцца да дадатковых паслуг.

Законам устаноўлена, што дадатковыя жыллёва-камунальныя паслугі (ЖКП) аказваюцца толькі на падставе дагавора паміж выканаўцам і спажыўцом. Жыллёвы кодэкс і нормы Закона аб ахове правоў спажыўцоў ЖКП замацоўваюць права спажыўца адмовіцца ад атрымання дадатковых камунальных паслуг. Пры гэтым адмовіцца можна як ад заключэння дагавора на аказанне дадатковай ЖКП, так і ад ужо заключанага дагавора на аказанне гэтай паслугі.

Ірына Сідарок, «Звязда», 14 красавіка 2020 г.