Какие наркотики самые опасные, кто становится минером и есть ли в МВД интернет-разведка
То, что вы хотели знать о наркотиках, но стеснялись спросить.
Где предлагают наркотические вещества
– 80-90% наркотиков и психотропов распространяется бесконтактным способом, через Интернет, – поделился информацией начальник главного управления по наркоконтролю и противодействию торговле людьми криминальной милиции МВД Беларуси Геннадий Казакевич.
Схематично это выглядит так: лицо, желающее приобрести незаконное вещество, находит во Всемирной паутине адрес так называемого магазина. В качестве последнего может выступать группа в социальной сети или другая информационная площадка, где есть предложение о продаже наркотика в конкретной местности с указанием его веса и цены. Потребитель, как правило, через платежные терминалы с открытием электронного кошелька (или без) переводит требуемую сумму, после чего ему высылают координаты закладки. Наркодилеры (минеры), которые оставляют дозы, не знают организаторов преступного бизнеса. Те обычно находятся за пределами нашей страны.
Есть ли в МВД интернет-разведка
Геннадий Казакевич не скрывает: выявить и пресечь распространение психотропов через Всемирную паутину очень затруднительно. Почему? Преступники активно пользуются передовыми информационными технологиями для сокрытия IP-адресов. К тому же они применяют интернет-мессенджер с протоколами шифрования. Проще говоря, сотрудникам милиции сложно контролировать процесс переписки, хотя у белорусских силовиков имеется такой же арсенал технических средств, как у зарубежных коллег. Однако…
– В нашем ведомстве создано подразделение интернет-разведки, которое занимается не только поиском, выявлением, пресечением преступлений, но и блокированием интернет-контента. Кроме того, ограничиваем доступ к деньгам на электронных кошельках. Только в прошлом году нами закрыт доступ к сумме в размере около 300 тысяч долларов, – отметил представитель МВД.
Сколько зелья гуляет по стране
За 10 месяцев текущего года в Беларуси изъято почти 700 кг наркотиков. Речь идет о веществах, как распространяемых внутри страны, так и транзитных. Количество обнаруженного зелья увеличилось в разы. Судите сами: за весь 2016-й выведено из оборота более 400 кг. При этом, по словам специалиста, с начала 2017-го в Беларуси зарегистрированы около 4 тысяч наркопреступлений – цифра на 16,2% ниже прошлогодней.
О чем свидетельствует ситуация, когда наркотиков изымается больше, а наркопреступлений становится меньше? О более активной работе в этом направлении органов внутренних дел.
Какие наркотики самые опасные
Синтетические: соли, спайсы… Их употребление приводит к необратимым последствиям для психики, чревато передозировкой, смертельным исходом.
– Сегодня в Беларуси отмечается увеличение доли нарковеществ растительного происхождения. Если в 2014 году синтетика составляла 80%, то сейчас всего 40%. На марихуану приходится 30% наркорынка, на гашиш и другие вещества растительного происхождения – 10%, – констатировал Геннадий Казакевич.
Такая рокировка связана с тем, что производство искусственных наркотиков стало более дорогостоящим. Да и на территории Беларуси есть дикорастущая конопля. К тому же значительно увеличился поток гашиша извне. Этот растительный наркотик идет через нашу страну транзитом, но незначительная его часть все же оседает в республике.
Кто становится минером
– Они как разведчики, – говорит начальник главного управления МВД. – Минеров учат уходить от наблюдения, общаться на зашифрованном языке. Как правило, это мужчины в возрасте от 16 до 30 лет, которые нигде не учатся и не работают. Также среди наркодилеров попадаются школьники, студенты, беременные женщины, семейные пары… Даже один преподаватель вуза задержан за распространение наркотиков. И речь шла не о разовой закладке.
Так, несколько дней назад в Минской области арестована семейная пара, которая системно занималась сбытом марихуаны. Готового продукта в сухом виде было изъято более 26 кг! Сложно себе представить объем производства…
Что толкает людей заняться наркобизнесом? Прибыль, обещания высоких заработков. А вербовка происходит разными способами, включая спам-рассылку.
– Мы давно отошли от практики поймать за руку рядового наркомана. Цель – не конечные потребители, а организаторы сети. Употребляющего надо лечить. А наркодилера, который торгует, надо сажать. И мы своего отношения к этому не изменим. Потому что за каждым таким дельцом — маленькое кладбище. За распространение наркотиков у нас дают максимальные сроки – до 25 лет. И белорусское законодательство – не самое жесткое, – подчеркнул Геннадий Казакевич.
Наталья Романовская, информационное агентство «Минск-Новости»

Беларусы, як ніхто іншы, ведаюць цану міру і спакою – гісторыя дала добры ўрок. Парадак на вуліцах, пачуццё абароненасці і спакою – адметнасць сучаснага беларускага гарадскога ландшафту. Гэта ў першую чаргу адзначаюць і госці нашай краіны. За парадак у доме, які завецца Беларусь, адказваюць органы ўнутраных спраў.
(фота – БЕЛТА)
Ужо больш як 105 гадоў вартавыя правапарадку нясуць сваю службу, стаяць на перадавой барацьбы са злачыннасцю. Як удаецца быць на крок наперадзе зламыснікаў, якія сёння ў большай ступені дзейнічаюць у сферы высокіх тэхналогій, а таксама як развіваецца ведамства з улікам сучасных выклікаў і пагроз, у эксклюзіўным інтэрв’ю «Звяздзе» расказаў Міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант міліцыі Іван Кубракоў. Кіраўнік ведамства падзяліўся: у штодзённым клопаце аб дзеючых супрацоўніках унутраных спраў, які ён трымае на асабістым кантролі, не забываецца і аб будучыні беларускай міліцыі – ужо сёння варта задумацца над дастойнай зменай: калі дзеці і не папоўняць міліцэйскія рады, то ў любым выпадку будуць сумленнымі і прыстойнымі грамадзянамі нашай краіны.
– Іван Уладзіміравіч, у Год гістарычнай памяці Міністэрства ўнутраных спраў актыўна ўключылася ў работу па захаванні памяці аб тых, хто загінуў, абараняючы нашу зямлю, у гады Вялікай Айчыннай вайны. Вы свята шануеце подзвіг супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія маюць дачыненне да гераічнага мінулага нашай краіны, аб чым сведчаць шматлікія патрыятычныя праекты ведамства. Чаму сёння нельга заставацца абыякавымі да падзей 80-гадовай даўнасці?
– Заставацца абыякавымі да подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны нельга нікому, ніводнаму грамадзяніну Рэспублікі Беларусь. У нашай краіне гэта немагчыма, бо амаль у кожнай сям'і ёсць родныя людзі, якія загінулі ў той страшнай вайне. Што датычыцца супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і таго, што мы ўключыліся ў гэтую работу, скажу шчыра – яна ніколі не спынялася. У Год гістарычнай памяці праводзяцца больш значныя, масавыя акцыі, у якіх удзельнічае вялікая колькасць нашых супрацоўнікаў. Мы шануем памяць нашых калег незалежна ад таго, калі яны загінулі. Міліцыя заўсёды знаходзіцца на перадавой. У гады Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнікі ў ліку першых адстойвалі незалежнасць. Цяпер – стаяць на перадавой барацьбы са злачыннасцю. На жаль, мы губляем людзей у мірны час. Згодна з законам, нашы супрацоўнікі маюць права ахвяраваць сабой дзеля выратавання іншага чалавека. Аднак у нас няма жывых і мёртвых – у нас усе ў страі. І тыя супрацоўнікі, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў, заўсёды з намі. Міліцыя – такое ведамства, дзе ёсць асаблівы карпаратыўны дух. Любы супрацоўнік, які прыходзіць у органы ўнутраных спраў, пасведчанне і табельную зброю атрымлівае ў памятным месцы: або каля помніка супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ваеннаслужачым унутраных войскаў МУС, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку, або каля помніка загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Для нас жыццёва неабходна памятаць і шанаваць калег, дзядоў і прадзедаў, якія абаранялі нашу Радзіму. Калі мы забудзем гэты подзвіг, то грош нам цана. Не можа быць выхавання патрыёта без памяці аб гэтым подзвігу.
– У кожнай беларускай сям’і, за рэдкім выключэннем, ёсць тыя, хто ўнёс уклад у Вялікую Перамогу. На франтах Вялікай Айчыннай з ворагам змагаўся і адзін з вашых дзядоў, другі загінуў падчас савецка-фінскай вайны. Як памяць аб іх захоўваецца ў вашай сям'і?
– У маёй сям’і ў розных войнах удзельнічалі тры чалавекі. Мой дзядуля, Кубракоў Цімафей Ягоравіч, загінуў у 1940 годзе падчас савецка-фінскай вайны. Яна была нядоўгай, але Савецкі Саюз страціў у ёй каля 130 тысяч чалавек. Мой дзед браў непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях. Заставаўся роўна месяц да яе заканчэння, як ён ад ран памёр у шпіталі. Другі дзядуля, Лызікаў Сямён Елізаравіч, загінуў у 1944 годзе, вызваляючы Украіну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта адбылося практычна на парозе вызвалення Мінска... Пахаваны ён у вёсцы Лебядзін або Лебядзіно на той момант Кіеўскай вобласці. Я аб гэтым даведаўся толькі тры-чатыры гады таму. Інфармацыю знайшлі ў архівах, там было пазначана, дзе знаходзіцца брацкая магіла. На жаль, у сувязі з падзеямі ва Украіне так і не змог пабываць на яго магіле. Імёны абодвух дзядуль занесены на мемарыял у горадзе Касцюковічы, дзе адзначаны мае землякі, якія загінулі за нашу Радзіму. Ужо ў сучаснай вайне ўдзельнічаў мой брат, які выконваў свой інтэрнацыянальны абавязак у Рэспубліцы Афганістан. Дзякуй богу, вярнуўся жывы і здаровы, аднак таксама прайшоў праз пекла вайны. У нашай сям’і выхоўваюць дзяцей, асабліва сыноў, у духу патрыятызму і гераізму: калі запатрабавала абстаноўка, усе сталі на абарону Радзімы. Невыпадкова 9 Мая для нас – сапраўднае свята, якое адзначаецца ў абавязковым парадку.
– Толькі выхоўваючы падрастаючае пакаленне на гераічным мінулым, можна быць спакойнымі за будучыню нашых дзяцей...
– Вельмі часта даводзіцца чуць – і гэта адбываецца з пакалення ў пакаленне – фразы накшталт «цяпер іншая моладзь» або «моладзь ужо не тая». Некаторыя кажуць, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны маладыя людзі сталі на абарону Радзімы, а цяпер моладзь выхоўваецца ўжо па-іншаму. Аднак забываюцца пра тое, што выхаванне моладзі – у нашых руках, у руках дарослых людзей, у тым ліку прадстаўнікоў органаў унутраных спраў. Ідэалогія павінна быць адна – гэта патрыятызм, і мы заўсёды займаліся дадзеным пытаннем. Аднак пасля 2020 года вывелі яго на абсалютна іншы ўзровень. Многія скардзяцца, што немагчыма дзіця выцягнуць з інтэрнэту. Няпраўда! Калі пачынаеш з дзецьмі працаваць, заўважаеш, што вельмі шмат хлопцаў, як і раней, марыць стаць вайскоўцамі, хочуць служыць у органах унутраных спраў. Ім трэба расказваць, для чаго гэта трэба, і тлумачыць, што не проста так сёння на нашых вуліцах парадак і спакой. Варта расказаць і аб тым, што адбываецца па-за нашымі граніцамі, і што гэта таксама не само сабой узнікла. І самае галоўнае, важна данесці сучаснай моладзі – калі мы будзем патрыётамі, будзем імкнуцца ўмацоўваць нашу Радзіму, то ніхто нават не асмеліцца тузануцца ў наш бок, бо будуць ведаць, што мы заўсёды абаронім сваю краіну.
– Ці апраўдалі сябе ваенна-патрыятычныя клубы, створаныя на базе часцей унутраных войскаў?
– Калі мы пачалі займацца патрыятычнымі клубамі, то не чакалі такога ажыятажу. Планавалася стварыць патрыятычны клуб у Мінску пры вайсковай часці 3214 – гэта наш спецназ. Меркавалі, што ў сталіцы атрымаецца дакладна. Аднак як толькі пачалі гэтым пытаннем займацца, адразу практычна з усіх адміністрацый раёнаў пачалі паступаць прапановы: чаму б не стварыць падобныя клубы ў Полацку, Наваполацку, дзе ў нас ёсць вайсковыя часці ўнутраных войскаў, у іншых населеных пунктах, дзе няма воінскіх часцей, але ёсць органы ўнутраных спраў? Адначасова стала паступаць вельмі шмат просьбаў ад бацькоў, якія хацелі запісаць туды сваіх дзяцей. Нядаўна з просьбай дапамагчы ў стварэнні патрыятычнага клуба да нас звярнулася адміністрацыя Касцюковіцкага раёна, адкуль я родам. У горадзе няма воінскай часці, гэта ўскраіна нашай краіны, але і там узнікла неабходнасць у такой форме ваенна-патрыятычнага выхавання. Спачатку гаворка ішла пра 20 дзяцей, сёння там займаецца каля 50 хлопчыкаў і дзяўчынак. Думаю, гэта яшчэ не мяжа. Наведваць такія клубы дзецям цікава: хтосьці займаецца спортам, хтосьці хоча навучыцца трапна страляць. Мы ведаем і іншыя прыклады, калі дзяцей вучыць вуліца. Таму ў такой форме работы зацікаўленыя як дзеці, так і бацькі. На бягучы момант у патрыятычных клубах займаецца каля 1800 непаўналетніх. Сярод іх – вялікая колькасць дзяўчынак. Я ганаруся тым, што ў нас расце такое пакаленне. Нас падтрымлівае Прэзідэнцкі спартыўны клуб, які аказвае дапамогу ў набыцці спартыўнага інвентару для дзяцей, за што мы вельмі ўдзячныя. Усе разам мы выхоўваем сапраўдных патрыётаў нашай краіны.
– Магчыма, у перспектыве многія з гэтых дзяцей папоўняць міліцэйскія рады...
– Безумоўна, мы зацікаўленыя ў гэтым. Ваенна-патрыятычныя клубы – адна з сістэм падрыхтоўкі будучых міліцыянераў. Будучых абаронцаў правапарадку мы выхоўваем і ў Спецыялізаваным ліцэі Міністэрства ўнутраных спраў. Там вучацца хлопцы з 7 да 11 класа. Потым яны, як правіла, паступаюць або ў Акадэмію МУС, або ў Магілёўскі інстытут МУС. З ранняга ўзросту мы ўкладваем у гэтых дзяцей паняцце сапраўднага абаронца правапарадку, якога мы потым хочам бачыць у асобе міліцыянера. Хлопчыкі паступаюць у ліцэй з вялікім задавальненнем. Супрацоўнікі міліцыі расказваюць, што іх дзеці, якія там вучацца, чакаюць заканчэння канікулаў, каб хутчэй вярнуцца ў ліцэй. Там шыкоўны басейн, спартыўная пляцоўка. Ёсць магчымасць не толькі займацца спортам, а ўсебакова развівацца: у абавязковым парадку навучэнцы наведваюць памятныя месцы нашай краіны, музеі, культурныя мерапрыемствы. У выхаванцаў па некалькі камплектаў формы адзення – мы поўнасцю забяспечваем нашых дзяцей. Сёлета быў немалы конкурс. Тут заўсёды хоча вучыцца больш юнакоў, чым можа прыняць навучальная ўстанова. У сувязі з гэтым узнікла неабходнасць стварыць яшчэ адзін ліцэй МУС. Цяпер праводзіцца апытанне грамадскага меркавання, дзе ён будзе найбольш запатрабаваны.
– Злачыннасць сёння не стаіць на месцы. Усё больш супрацьпраўных дзеянняў здзяйсняецца ў сферы інфармацыйных тэхналогій. Аднак не стаіць на месцы і міліцыя. Наколькі аператыўна супрацоўнікі органаў унутраных спраў адсочваюць новыя павевы ў злачыннай дзейнасці і што дапамагае рэагаваць на іх?
– Зламыснікі шукаюць такія варыянты, каб можна было здзяйсняць супрацьпраўнае дзеянне і не несці за яго адказнасць. Аднак недарэмна супрацоўнікаў міліцыі мы вучым так, каб яны заўсёды былі на крок наперадзе злачынцаў. Пакуль апошнія яшчэ не падумалі аб тым, як будуць парушаць закон, мы ўжо павінны ведаць, як будзем супрацьдзейнічаць, прафілактаваць, а самае галоўнае, калі адбудзецца злачынства, яго спыняць і, натуральна, раскрываць. Сапраўды, сёння злачыннасць, асабліва што датычыцца махлярства, дзесьці ў 80 % сышла ў інтэрнэт. Мы аналізуем усе віды злачынстваў, якія здзяйсняюцца, у тым ліку ў сферы інфармацыйных тэхналогій. Дарэчы, мы адны з першых у СНД пачалі займацца гэтай работай. Менавіта ў Рэспубліцы Беларусь былі створаны першыя падраздзяленні па супрацьдзеянні кіберзлачынствам. На цяперашні момант гэта ўжо сфарміраваная структура. Наш вопыт пераймаюць у многіх краінах, асабліва ў краінах Садружнасці. Навучанне супрацоўнікаў – адно з найбольш важных пытанняў. У Акадэміі МУС створана кафедра, дзе праходзяць і перападрыхтоўку, і навучанне будучыя спецыялісты ў згаданай сферы. Калі на працягу апошніх пяці гадоў у нас быў пад'ём дадзеных злачынстваў, то ўжо ў канцы 2021 года наступіў пераломны момант, калі, наадварот, мы бачым зніжэнне злачынстваў, якія адбываюцца ў сферы высокіх тэхналогій. Адным словам, міліцыя не стаіць на месцы.
– Апошнім часам зламыснікі выманьваюць у людзей грошы па стацыянарным тэлефоне...
– Тэлефоннае махлярства, так званае «Ало, мама!», – гэта вельмі прадуманая схема. Злачынцы тэлефануюць грамадзянам ад імя праваахоўных органаў і кажуць, што іх сваяк трапіў у бяду, з мэтай вырашэння сітуацыі просяць аддаць грошы. На жаль, нягледзячы на работу, якая праводзіцца (мы ў яе ўключыліся адразу), колькасць тых, хто перадае махлярам вялікія сумы, павялічваецца. Хачу яшчэ раз давесці да тых, хто асабліва пражывае адзін: не кідайцеся ў вір з галавой, а пераправерце інфармацыю. Дастаткова набраць тэлефон «102» і паведаміць, што да вас звярнуліся. Калі злачынцы тэлефануюць, яны кажуць, што ўсё павінна быць канфідэнцыяльна, бо калі грамадзяне аб гэтым камусьці раскажуць, будзе бяда. Не трэба верыць і паддавацца на такія хітрыкі. Што датычыцца гэтага віду злачынстваў, супрацоўнікі дастаткова паспяхова супрацьстаяць яму. Аднак міліцыя працуе ўжо тады, калі нашы даверлівыя грамадзяне аддаюць грошы. Мы знаходзім, затрымліваем (працэнт раскрывальнасці адзначанага віду злачынства – звыш 80 %), аднак іх можна ўвогуле пазбегнуць, калі нашы грамадзяне стануць больш пільнымі.
Хачу адзначыць і работу нашых сышчыкаў. Якія б злачынствы ні адбываліся, яны заўсёды даходзяць да ісціны і знаходзяць зламысніка. Кажучы аб тых, хто хаваецца ад следства, на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь мала хто прыязджае, бо ведаюць, калі да нас трапляе запыт ад калег, мы вельмі старанна адпрацоўваем і знаходзім гэтых людзей на нашай тэрыторыі. Мы імкнёмся працаваць на апярэджанне, каб не дапусціць здзяйснення злачынства. Аднак калі яно адбываецца, дзейнічаем прафесійна. Згадайце 2019 год, калі адбываліся нападзенні на катэджы. Рэзанансным стала рабаванне ювелірнай крамы «Яхант». Група зламыснікаў, якая здзяйсняла злачынствы на тэрыторыі Мінска, была вельмі дзёрзкая, падрыхтаваная – практычна не пакідала слядоў. Аднак менавіта дзякуючы нашым сышчыкам, дзякуючы згуртаванасці калектываў крымінальнага вышуку іх знайшлі. Увогуле я заўсёды захапляюся гэтымі хлопцамі: калі яны пачынаюць працаваць па злачынстве, для іх не існуе часу ў сутках. Яны адданыя сваёй справе і днём, і ноччу. Хацеў бы падзякаваць супрацоўнікам крымінальнага вышуку, у якіх сёння свята (5 кастрычніка адзначаецца Дзень крымінальнага вышуку. – «Зв».), а таксама іх родным і блізкім, бо калі здараюцца рэзанансныя злачынствы, сем’і не бачаць іх дома па некалькі дзён.
– Прафесія міліцыянера заўсёды была спалучаная з рызыкай. Наколькі абароненыя сёння вартавыя правапарадку?
– Абароненасць супрацоўнікаў міліцыі – пытанне нумар адзін. Яно заўсёды знаходзіцца ў мяне на кантролі. Так, раскрыццё злачынстваў – гэта важна. Аднак не будзе ні раскрыцця, ні прафілактыкі, калі супрацоўнікі міліцыі не будуць упэўненыя ў сваёй абароненасці. Кожны міліцыянер, які ідзе на работу, асабліва гэта датычыцца практычных падраздзяленняў, тых жа ўчастковых інспектараў, не ведае, што яго чакае. Нямала прыкладаў, калі звычайны выклік аб сямейным скандале заканчваецца гібеллю альбо атрыманнем цялесных пашкоджанняў супрацоўнікам органаў унутраных спраў. Такія выпадкі мы аналізуем і робім усё для таго, каб нашы супрацоўнікі былі прафесійна падрыхтаваныя, здольныя прыняць правільнае рашэнне ў экстрэмальнай сітуацыі. 2020 год – напэўна, у сучаснай Беларусі гэта адзін з найбольш яркіх прыкладаў таго, калі ў адносінах да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, іх сем’яў ажыццяўляўся беспрэцэдэнтны ціск. Спрабавалі паліць маёмасць міліцыянераў, пагражалі дзецям, жонкам. Не дапусціць больш падобнага – такая задача пастаўлена нашай службе ўласнай бяспекі, якая падпарадкоўваецца асабіста Міністру ўнутраных спраў. Любую пагрозу здароўю або жыццю супрацоўніка міліцыі я адразу ж бяру на кантроль. На жаль, шмат выпадкаў супраціўлення, непадпарадкавання супрацоўнікам органаў унутраных спраў. Згодна з унесенымі змяненнямі ў Крымінальны кодэкс, павялічана адказнасць за супраціўленне міліцыі – гэтыя злачынствы ўжо адносяцца да катэгорыі цяжкіх.
Што датычыцца ў цэлым клопату аб нашых супрацоўніках, цяпер на абсалютна іншы ўзровень мы падымаем нашу ведамасную медыцыну. У кожным рэгіёне ёсць паліклініка МУС. Шпіталь МУС – толькі рэспубліканскага ўзроўню. Узнікла неабходнасць стварыць месцы дзённага стацыянара для лячэння менавіта ў рэгіёнах. Нягледзячы на немалыя грошы, гэта патрэбна. Служба ў міліцыі звязана з вялікай нагрузкай, напружаннем, таму актуальныя пытанні і ў сферы прафілактыкі захворванняў супрацоўнікаў. Гэтаму мы аддаём асаблівую ўвагу: набываем новае медыцынскае абсталяванне, ствараем камфортныя ўмовы ў медыцынскіх установах, клапоцімся аб рэабілітацыі.
– Клапоціцеся вы і аб тым, каб у кожнага супрацоўніка органаў унутраных спраў быў свой дах над галавой. Жыллёвае пытанне – адно з найбольш важных у жыцці чалавека. Наколькі хутка яно вырашаецца для міліцыянераў?
– У рэгіёнах у нас практычна адсутнічае чарга на жыллё. Хачу падзякаваць усім старшыням аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама, якія заўсёды ідуць насустрач па вылучэнні арэнднага жылля, інтэрнатаў для міліцыянераў. Што датычыцца будаўніцтва, мы не стаім на месцы. Калі ёсць такая неабходнасць, я непасрэдна звяртаюся да кіраўніка дзяржавы, які нас заўсёды падтрымлівае. Вядома, жыллёвае пытанне існуе. Усім хацелася б прыходзіць у міліцыю і адразу атрымліваць кватэру, але перш трэба папрацаваць. Я ў свой час таксама жыў у інтэрнаце, потым у «маласямейцы» – гэта загартоўвае. Потым больш цэніш сваё жыллё. Што датычыцца арэндных кватэр, такія катэгорыі супрацоўнікаў, як патрульна-паставая служба, атрады міліцыі асаблівага прызначэння, забяспечваюцца ім у першую чаргу. Робім усё для таго, каб у прадстаўнікоў практычных падраздзяленняў клопат аб жыллі сыходзіў на другі план. Сярод міліцэйскіх сем’яў нямала шматдзетных. Яны таксама забяспечваюцца жыллём у ліку першых. Клопат пра калектыў – у прыярытэце. Калі прызначаецца кіраўнік на пасаду, асабліва начальніка РАУС, я заўсёды засяроджваю на гэтым увагу. Калі супрацоўнікі не будуць адчуваць падтрымку, не варта чакаць і вынікаў работы.
– Міністр унутраных спраў заўсёды на сувязі з народам, аб чым сведчаць вашы шматлікія паездкі па краіне...
– Імкнуся раз у тыдзень наведваць адзін з райаддзелаў. Калі выязджаю ў рэгіён, абавязкова сустракаюся з супрацоўнікамі, прашу, каб на такія сустрэчы, калі ёсць пэўныя пытанні, прыходзілі і члены іх сем’яў. Дапамога родным і блізкім супрацоўнікаў органаў унутраных спраў знаходзіцца на асабістым кантролі. Для міліцыянераў у мяне прыёмнага часу няма – таксама дзверы заўсёды адчыненыя для членаў іх сем'яў, ветэранаў. Звяртаюцца з рознымі пытаннямі. Напрыклад, у кагосьці муж пастаянна на службе і хочацца, каб дзіця хадзіла ў садок ці школу побач з домам. Усё вырашаецца. Нават бытавыя пытанні трымаюцца на кантролі: пачынаючы ад начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў, заканчваючы міністрам. Апошні ліст паступіў ад мамы хлопчыка, жонкі нашага супрацоўніка. Я чалавек несентыментальны, але на слязу прабіла. У іх расце сын, яму пяць гадоў, дзень нараджэння хлопчыка прыпадае на Дзень крымінальнага вышуку. Яго мама напісала, што сын хоча быць міліцыянерам. Хлопчык перагледзеў усе ролікі з удзелам міністра, АМАПа, на дзень нараджэння хоча падарунак – наведаць атрад міліцыі асаблівага прызначэння, пракаціцца на спецмашыне «ЗУБР» і пабываць у кабінеце міністра. Мы не маглі адмовіць, таму сёння ў нас будзе вельмі добры госць. Ён марыць стаць міліцыянерам, а мы ўсё для гэтага зробім.
– Абстаноўка ў свеце сёння неспакойная. Наколькі з улікам сучасных выклікаў і пагроз удасканальваецца ведамства?
– Мы добра разумеем, бачым, адсочваем тое, што адбываецца за межамі нашых граніц. У сувязі з апошнімі падзеямі даводзіцца вывучаць вопыт калег краін СНД. Дарэчы, і праваахоўнікі з розных краін вельмі ўдзячныя нам. Яны прыязджалі ў Беларусь пасля падзей 2020 года. У выніку многія рэчы прымянялі ў сваёй дзейнасці пры забеспячэнні аховы грамадскага парадку. Заўсёды кажу сабе, што 2020 год не буду ўспамінаць, але гэта немагчыма, і мы, напэўна, павінны яго памятаць: ён многаму нас навучыў, мы зрабілі пэўныя высновы.
Што датычыцца развіцця ведамства, мы ні на імгненне не спыняемся. Людзі заўважаюць міліцыянераў, якія нясуць службу па ахове грамадскага парадку, раскрываюць злачынствы, працуюць у пашпартна-візавай службе, ДАІ. Аднак вялікі масіў нашай дзейнасці – аператыўная, прафілактычная работа – схаваны ад вачэй. Як і пастаяння падрыхтоўка праваахоўнікаў да дзеянняў у асаблівых умовах. Дзень і ноч яны трэніруюцца – нездарма кажуць, што порах трэба трымаць сухім. Мы павінны быць у пастаяннай баявой гатоўнасці. Калі ў нас на тэрыторыі ўсё добра і спакойна, гэта не значыць, што міліцыянеры павінны расслабіцца. Супрацоўнікі ведамства ў любы момант гатовыя супрацьстаяць сучасным выклікам і пагрозам. І калі хтосьці, не дай бог, задумае зладзіць масавыя беспарадкі або, горш за тое, здзейсніць пэўныя супрацьпраўныя дзеянні, нашы падраздзяленні абавязкова забяспечаць ахову грамадскага парадку і бяспеку грамадзян. Удасканальванне ведамства ідзе па ўсіх кірунках: пачынаючы аб клопаце аб супрацоўніках унутраных спраў, заканчваючы іх экіпіроўкай, форменным абмундзіраваннем, спецсродкамі, тэхнічнымі сродкамі, закупкамі тэхнікі. Развіццё ідзе пастаянна.
– І дазвольце, крыху аб асабістым. У народзе кажуць: дрэнны той салдат, які не марыць стаць афіцэрам. Як пачынаўся ваш афіцэрскі шлях і хто паўплываў на прафесійны выбар?
– У першую чаргу, да работы ў органах унутраных спраў мяне падштурхнула выхаванне маіх бацькоў. Яны былі вельмі простымі людзьмі і часта паўтаралі – ніколі не трэба быць абыякавым да чужой бяды. Гэта праяўлялася ва ўсім, нават у дробязях. Я бачыў, як бацькі адносіліся да жыцця. Сыгралі сваю ролю і аповеды мамы аб яе бацьку, маім дзядулі, якога яна ніколі не бачыла. У міліцыі служыў мой старэйшы брат – дзесьці паўплываў і яго прыклад. Прыклад таго ж участковага, які прыязджаў у вёску, дзе я нарадзіўся. Тыя, хто жыў у Савецкім Саюзе, мы ўсе выхоўваліся на адных і тых жа фільмах, патрыятызм быў у кожным з іх. Для мяне застаюцца любімымі фільмы «Месца сустрэчы змяніць нельга», «Пятроўка, 38», «Агарова, 6», «Афіцэры». Адным словам, стаць міліцыянерам марыў са школы. Адразу паступіць у Магілёўскую школу міліцыі, на жаль, не атрымалася. Аднак пасля службы ва ўнутраных войсках я пайшоў працаваць у міліцыю. Пачынаў з Цэнтральнага РАУС Мінска, потым стаў рухацца далей – усё атрымалася. Калі заканчваў Мінскую спецыяльную сярэднюю школу міліцыі (потым ужо паступіў у Акадэмію МУС), нават не думаў, што так будзе. Меркаваў, што калі стану намеснікам начальніка раённага аддзела міліцыі, будзе вельмі добра. А яно вось як выйшла. Не трэба баяцца марыць, заўсёды варта ісці да сваёй мэты.
– Міліцэйская прафесія вам вядомая з самых нізоў. Ці сумуеце па тым часе, калі былі звычайным міліцыянерам?
– Я вельмі ўдзячны лёсу, што давялося працаваць участковым інспектарам міліцыі. Гэта выдатная школа жыцця, кузня кадраў. У 2001 годзе я быў прызначаны на пасаду ўчастковага інспектара міліцыі. Уяўляеце, якая тады эканамічная абстаноўка была, шмат здзяйснялася злачынстваў – больш, чым цяпер. Участковыя – тыя міліцыянеры, якія бліжэй за ўсіх знаходзяцца да людзей, таму, калі нешта здараецца, людзі звяртаюцца ў першую чаргу да іх. Калі ўчастковы інспектар працуе з душой, то і на ўчастку будзе парадак. Людзі прыходзяць да мяне на прыём і расказваюць, што памятаюць участковага інспектара міліцыі Кубракова. Гэта прыемна. Імкнуся і цяпер ад практыкі не адрывацца. У любы час сутак, асабліва калі адбываюцца рэзанансныя злачынствы, працуючы і начальнікам УУС, і ГУУС, і ўжо будучы міністрам, заўсёды выязджаю на здарэнне. Пры прызначэнні начальніка любога райаддзела, імкнуся асабіста з ім пагутарыць, удакладніць, якія ёсць пытанні, праблемы. Дзе б не працаваў кіраўнік, ён павінен заўважаць простых міліцыянераў, якія выконваюць асноўную задачу.
– Напэўна, для кожнага чалавека ў пагонах важна, каб яго дынастыя мела працяг. Вам ёсць кім ганарыцца?
– Вядома! Сынам, які пачынаў службу з крымінальнага вышуку, цяпер працуе ў адным з міліцэйскіх падраздзяленняў Мінска. Нягледзячы на тую нагрузку, якую бачыў мой сын, маю пастаянную адсутнасць дома, ён сам прыняў рашэнне служыць, я ні ў якім разе на гэта не ўплываў. Ён планаваў паступаць у БДУ, а потым рэзка задаў пытанне, як прайсці камісію і куды звяртацца, каб прайсці іспыты ў Акадэмію МУС. Прызнаюся, я быў вельмі задаволены. Ганаруся сынам, што ён прыняў такое рашэнне. Рады, што не расце «сынком міністра». Так, ён мой сын, але выконвае тыя задачы, якія яму ставяцца, і ніколі – я адсочваю гэта вельмі жорстка – не прыкрываецца пасадай бацькі. Яму падабаецца працаваць у міліцыі, і я гэта бачу. Буду рады, калі ў яго ўсё атрымаецца, і жадаю, каб рухаўся толькі наперад. Гэта добра, калі дзеці ідуць па шляху сваіх бацькоў і гатовыя абараняць сваю Радзіму, што б ні адбывалася.
– Служыць Радзіме – гэта сапраўды прызванне? Ці можна гэтаму навучыць?
– Многае залежыць ад бацькоў, іх выхавання. Мы бачым, што адбываецца ў свеце. Калі абыякава адносіцца да патрыятызму, не адстойваць свае правы, не абараняць Радзіму, мы ведаем, чым усё можа скончыцца. Безумоўна, прымусіць любіць Айчыну немагчыма, але кожнаму чалавеку неабходна растлумачыць, для чаго гэта трэба. Растлумачыць на прыкладах гісторыі, якую забываць нельга. Важна памятаць, чым ахвяравалі нашы людзі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, – самым дарагім. Яны добра разумелі, што сілы няроўныя, але стаялі да канца, стаялі насмерць. Ахвяраваўшы сабой, яны далі магчымасць жыць нам, будучым пакаленням. На такіх прыкладах мы і павінны выхоўваць будучую моладзь. У нас усё будзе добра пры ўмове, што наша грамадства будзе адзіным цэлым, гатовым у любы момант, калі спатрэбіцца (вядома, мы не павінны гэтага дапусціць), стаць на абарону нашай Радзімы.
Вераніка Канюта, « Звязда», 5 кастрычніка 2022 г.
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил сотрудников и ветеранов органов внутренних дел с 105-й годовщиной со дня образования белорусской милиции.
Глава государства отметил, что этот праздник символизирует приверженность правоохранителей лучшим традициям служения народу и стране, которые закладывались многими поколениями сотрудников МВД.
«Ваша самоотверженность, высокая мера ответственности и профессионализма определяют готовность органов внутренних дел эффективно обеспечивать правопорядок и общественную безопасность, реально защищать имущественные и социальные права граждан, гарантированные Конституцией Республики Беларусь, – говорится в поздравлении. – Вместе мы сохранили и укрепили мир и стабильность, уберегли Отчизну от беспорядка и беззакония. Белорусские граждане уверены, что и впредь будут надежно защищены государством, законными силой и властью, которые даны вам народом».
Президент поблагодарил сотрудников и ветеранов органов внутренних дел за службу Родине и пожелал им крепкого здоровья, счастья, благополучия и успехов в ответственной деятельности во имя процветания Беларуси.

Почему автоворов стали интересовать старые машины, случаются ли в Минске криминальные исчезновения взрослых людей и подростков, часто ли раскрываются преступления прошлых лет? Об этом корреспонденту агентства «Минск-Новости» рассказал начальник управления уголовного розыска ГУВД Мингорисполкома полковник милиции Сергей Ушаков.
– Пару лет назад на Западе были распространены кражи катализаторов из машин, выпущенных 15 и более лет назад. Теперь их стали воровать и у нас, – говорит Сергей Владимирович. – В этом устройстве, располагающемся в выхлопной системе и предназначающемся для очистки выходящих оттуда газов, содержатся цветные металлы, которые злоумышленники потом сдают в пункты приема. Более современные авто их не интересуют, так как в их катализаторах нет ничего ценного. Сотрудники уголовного розыска уже задержали четыре такие преступные группы.
– Часто ли раскрываете преступления прошлых лет?
– Да. В каждом районном подразделении и в главке есть сотрудники, которые отвечают за это направление. Например, в нынешнем году задержан гражданин, который на протяжении четырех лет совершал кражи из гаражей, причем порой на весьма внушительные суммы. Уже установлена его причастность более чем к 20 преступным эпизодам.
Увы, не все злодеяния удается раскрыть по горячим следам. Так, на установление личностей подозреваемых, причастных к взрыву на пустыре в Заводском районе, из-за которого 19-летний юноша и 17-летняя девушка получили травмы, понадобился месяц. Было досконально осмотрено место происшествия, допрошены свидетели, назначены многочисленные экспертизы. На месте взрыва тогда нашли листы с конспектами, в которые было завернуто самодельное взрывное устройство. Внимательно изучив их, коллеги вышли на след причастных к взрыву – удалось установить учебное заведение, курс и даже учебную группу.
Ими оказались трое студентов вузов 18 и 20 лет. При проведении обысков у них по месту жительства обнаружили и изъяли порошкообразные вещества, различные жидкости, стеклянные колбы и банки, электронные весы и многое другое. В отношении молодых людей возбуждено уголовное дело. Приговора суда они будут дожидаться в камере следственного изолятора.
– Много ли сегодня бдительных горожан, готовых оказать содействие в вашей работе?
– Несмотря на современные технические возможности, мы не забываем о старом проверенном методе – общении с людьми. Камеры видеонаблюдения ведь не поставишь на каждом этаже в подъезде, а жильцы дома могут рассказать о соседях, поделиться своими подозрениями и наблюдениями.
Например, один минчанин, который сам оказался в числе потерпевших, помог задержать серийного автовора. Просматривая объявления на одной торговой интернет-площадке, по имеющимся повреждениям он опознал похищенную у него магнитолу, о чем незамедлительно сообщил сотрудникам угрозыска. Злоумышленника задержали в тот же день.
– Сталкиваетесь с недобросовестными заявителями, которые, например, потеряв какую-то вещь, утверждают, что ее украли?
– Бывает, но иногда граждане могут попросту заблуждаться. В любом случае, когда сотрудник принимает заявление, под подпись предупреждает, что за заведомо ложный донос предусмотрена уголовная ответственность.
Такое больше характерно для детей, которые где-то потеряли гаджет или деньги и боятся признаться в этом родителям, поэтому и выдумывают различные истории. Один мальчишка, например, рассказал, что на него напали два подростка. Выбросив из портфеля учебники, они якобы забрали его мобильный телефон и карточку учащегося. Коллеги быстро выяснили, что школьник все сочинил, чтобы избежать дома наказания за потерянные вещи.
В моей практике был случай, когда ребенок и вовсе заявил, что незнакомый мужчина вошел в квартиру, прыснул ему в лицо газовым баллончиком и похитил сбережения родителей. Причем школьник тогда очень подробно описывал приметы «домушника», образ которого совпал с его учителем физкультуры. Оказалось, юный выдумщик сам украл деньги и потратил на джинсы, которые мама категорически отказывалась ему покупать.
– В Минске постоянно кто-то пропадает. Такие исчезновения часто носят криминальный характер?
– К счастью, нет, но количество подобных сообщений в милицию может достигать пяти-шести за сутки. Большинство из потерявшихся находятся в течение 48 часов.
Иногда заявители зря паникуют: мол, родственник не ответил на звонок, значит, случилась беда. В таких случаях стоит попробовать набрать с неизвестного человеку номера, попросив телефон у того же соседа. Бывает, милиционеры звонят якобы пропавшему гражданину, а тот им радостно сообщает, что с ним все хорошо, а с домочадцами просто поругался.
Но, безусловно, есть и те, кто действительно нуждается в помощи. Как правило, это пожилые или люди с расстройством психики.
Случается, горожане обращаются с просьбой установить местонахождение родственников, с которыми давно утратили связь, а нужно разобраться с приватизацией или переоформлением жилья, вступлением в наследство.
– Поисками несовершеннолетних тоже ведь приходится заниматься?
– Об исчезновении детей заявляют один-два раза в неделю. Нередко они уходят из дома после конфликтов в семье. В таких случаях милиция занимается поисками круглосуточно и по всему городу. Часто находим беглецов в торговых центрах, пунктах быстрого питания, у друзей. Недавно, например, на линию «102» обратилась женщина и сообщила, что дочь не вернулась домой. Она предположила, что та поехала в гости к приятельнице, но не знала ни ее адреса, ни телефона. Оказалось, школьница решила заночевать у подружки, а маму об этом не предупредила.
Некоторые граждане еще с советских времен помнят, что заявлять о чьем-то исчезновении можно лишь спустя трое суток. Такого требования не существует с 1991 года. Но милиционеры до сих пор сталкиваются с тем, что родственники пропавшего вовремя не бьют тревогу, а ведь порой дорога каждая минута.
Справочно
Ежегодно 5 октября отмечается День образования подразделений уголовного розыска органов внутренних дел.
Виктория Даревская, информационное агентство «Минск-Новости»

Сергей Замаро, начальник управления по надзору за оперативно-розыскной деятельностью и исполнению законов в деятельности органов дознания Генеральной прокуратуры, рассказал о наиболее значимых изменениях, которые нас ожидают. «Прежде всего хочу отметить: вносимые изменения призваны защитить права граждан и соответствуют всем положениям Конституции и тематических правовых актов. Чтобы всем было понятно, что и почему происходит», – говорит прокурор. О каких изменениях идет речь?
Что такое компьютерная информация?
Новая редакция Закона «Об оперативно-розыскной деятельности» вводит понятие термина «компьютерная информация» и определяет его как «исследование предметов и документов компьютерной информации». Почему это важно? Сергей Замаро отмечает, что оперативники уже давно работают с этим термином, но определения в законе не было. Для юристов это очень важно с точки зрения соблюдения всех процедур и прав. Кстати, в Уголовно-процессуальном кодексе этот термин также появился, как и возможность процессуального осмотра компьютерной информации. На этом вопросе остановимся подробнее.
При расследовании преступлений оперативники получили возможность доступа к базам данных. Но только на основании существующего законодательства.
До недавнего времени в правовом поле исследования этого типа информации существовала одна коллизия. При задержании гражданина оперативники практически всегда обнаруживают при нем телефон. С учетом того что в гаджетах сегодня вся наша жизнь, использовать накопленную им информацию для расследования преступления достаточно удобно. При этом до недавнего времени ни в одном из законов не был прописан порядок обращения с мобильным телефоном гражданина в момент оперативно-розыскных действий со стороны правоохранителей. «Раньше для того, чтобы следователю или оперативнику осмотреть телефон, не нужна была санкция прокурора, потому что в законе про это ничего не говорилось. С другой стороны, чтобы получить сведения, к примеру, о телефонных соединениях задержанного гражданина, требовался письменный запрос, а затем санкция прокурора. После чего оперативник мог обратиться к оператору связи за распечаткой звонков», – сообщает прокурор и уточняет, что в то же время вся информация о звонках есть в мобильном телефоне. Зная об этом, правоохранители самостоятельно принимали решение об осмотре гаджета подозреваемого. Но теперь процедура определена.
Осмотр по удаленке
Прокурор говорит, что в основе принятия решения о проведении любого оперативно-розыскного мероприятия лежит информация о предполагаемом преступлении. Аналогичный принцип действует и при обращении с компьютерной информацией. Если гражданин подозревается в причастности к совершению преступления, в отношении его может быть проведено то или иное оперативное мероприятие. Например, оперативный осмотр. Но как его провести, если речь не об осмотре сумки, а, к примеру, облачного хранилища или компьютера, сервер которого находится далеко? Новым документом прописано, при каких обстоятельствах и условиях оперативники смогут получить доступ к такого типа информации. «Безусловно, если там содержатся сведения, которые охраняются законом, то они могут быть получены только с санкции прокурора», – по словам собеседника, в новой редакции закона обозначено, какие документы и куда должны будут предоставить оперативники, прежде чем приступить к подобным действиям. Последнее слово – за прокурором, который решит, уполномочены ли оперативники совершать такой осмотр.
Сергей Замаро обращает внимание, что оперативникам также предоставлена возможность доступа к базам данных. Но снова – только на основании существующего законодательства: «На некоторых интернет-ресурсах эта новация была представлена так, что все оперативники одним махом подключатся ко всем базам данных и будут за всеми следить. Но это не так. Нельзя забывать, что у нас есть перечень охраняемых законом тайн, как пример, банковская, медицинская, нотариальная. Доступ к подобной информации может быть предоставлен только с санкции прокурора и только на основании решения о заведении уголовного дела».
А если мою информацию изменят или удалят?
Прокурор уверен, что изменения не коснутся тех, кто не совершает ничего противозаконного: «Законом предусмотрен доступ к компьютерной информации гражданина даже без его ведома. При этом нужно понимать, что оперативник не имеет права изменять, удалять или как-то модифицировать эту информацию. Если подобное случится, он понесет ответственность».
Замаро также уточнил, что на основании новой редакции закона ведомства теперь разрабатывают свои внутренние нормативно-правовые акты. Все они также согласовываются с Генеральным прокурором, который внимательно следит, чтобы эти нормы не нарушали права и свободы граждан.
Начальник управления поясняет, что удаленный доступ к компьютерной информации граждан во время оперативно-розыскных мероприятий – практика общемировая: «К слову, в некоторых странах подобные действия и вовсе проводятся без законодательного регулирования. Если у нас оперативники должны предоставить основания для получения разрешения на подобные действия, то в других странах они это совершают просто потому, что так нужно в данный момент. Мы это видим, изучая опыт расследования преступлений за рубежом». Такой вариант для нашей страны не подходит. Благодаря четко выверенной системе санкционирования со стороны прокуратуры тех или иных оперативных мероприятий граждане могут быть спокойны, что их права не будут нарушены.
Светлана Исаенок, «СБ. Беларусь сегодня», 16 февраля 2021 г.

В четверг, 28 мая, состоится прямая телефонная линия с начальником главного управления собственной безопасности МВД Республики Беларусь Паршиным Андреем Евгеньевичем по следующим вопросам, входящим в компетенцию подразделения:
- о неправомерных действиях сотрудников органов внутренних дел и внутренних войск;
- о нарушениях порядка приема, регистрации, рассмотрения и учета заявлений и сообщений о преступлениях, административных правонарушениях и информации о происшествиях;
- о защите сотрудников органов внутренних дел и внутренних войск от посягательств на их честь и достоинство.
Вопросы можно будет задать с 10.00 до 12.00 часов по телефону (8-017) 218-55-30.
По сообщению официального сайта Министерства внутренних дел Республики Беларусь