/ / Общественно-политические
12.05.2017

12 мая стартавала рэспубліканская прафілактычная акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!»

У сталіцы пачалася рэспубліканская прафілактычная акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!» Яна праводзіцца з мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і гарантавання іх бяспекі дома, на вуліцы, адпачынку, вадаёме і г. д.

Акцыя

Акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!» пройдзе ў тры этапы. На першым мерапрыемствы адбудуцца ў шматдзетных сем'ях і дзіцячых дамах сямейнага тыпу, у дзіцячых забаўляльных цэнтрах і арганізацыях грамадскага харчавання. Гэтыя мерапрыемствы пройдуць з 12 па 15 мая і будуць прымеркаваны да Міжнароднага дня сям'і.

Другі этап акцыі пройдзе з 16 па 30 мая. Ён адбудзецца ва ўстановах аховы здароў'я і адукацыі, цэнтрах пазашкольнай адукацыі, дашкольных установах і пачатковых класах агульнаадукацыйных устаноў. А трэці этап пройдзе 31 мая. Вялікае шоу з дэманстрацыяй пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі адбудзецца на пляцоўцы перад Мінскім дзяржаўным палацам дзяцей і моладзі.

Сяргей РАСОЛЬКА, «Звязда», 12 мая 2017 г.