/ / Общественно-политические
30.01.2017

2 лютага 2017 года падчас прамой лініі ў «Звяздзе» можна задаць пытанні аб жыллёвым заканадаўстве

Ці падлягае падаткаабкладанню падораная кватэра? Ці можна прадаць кватэру, пабудаваную з дапамогай ільготнага крэдытавання? Як падзяліць асабовыя рахункі? Што рабіць, калі суседзі пастаянна шумяць? Ці магчыма выселіць уласніка з кватэры? Гэтыя і іншыя пытанні вы зможаце задаць на прамой тэлефоннай лініі госцю нашай рэдакцыі – адвакату спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі № 3 па прававым забеспячэнні здзелак з нерухомасцю Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Святлане Касцевіч.

Прамая лінія пройдзе 2 лютага з 11 да 12 гадзін. Наш тэлефон 8 (017) 287-18-71.

Папярэднія пытанні можаце задаваць 31 студзеня і 1 лютага па тэлефоне 8 (017) 287-18-29 у працоўны час альбо 2 лютага з 10 да 11 гадзін па тэлефоне 8 (017) 287-18-71. Або можаце даслаць свае пытанні (з пазнакай «Прамая лінія») на электронны адрас іnfo@zvіazda.by ці па пошце: вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, 220013, г. Мінск.

«Звязда», 28 студзеня 2017 г.