/ / Новости PRAVO.BY
01.10.2026

Заснаваны новыя геральдычныя сімвалы Міністэрства энергетыкі. Апублікаваны Указ

На Нацыянальным прававым Партале апублікаваны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 верасня 2026 г. № 324, якім заснаваны новыя афіцыйныя геральдычныя сімвалы Міністэрства энергетыкі. Адпаведныя змяненні ўнесены ва Указ Кіраўніка дзяржавы ад 22 снежня 2021 г. № 506.

Акрамя эмблемы і флага ў ведамства з’явяцца:

  • нагрудны знак адзнакі Міністэрства энергетыкі «За ўклад у развіццё беларускай энергетыкі»;
  • нагрудны знак адрознення работніка цэнтральнага апарату Міністэрства энергетыкі.

Прававым актам зацвержданы Палажэнні аб гэтых сімвалах, іх апісанні і выявы.

Нагрудным знакам «За ўклад у развіццё беларускай энергетыкі» будуць узнагароджвацца работнікі Міністэрства энергетыкі, арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў і паспяховае вырашэнне задач, што адносяцца да кампетэнцыі дадзенага Міністэрства.

Нагрудный знак

Гэту ўзнагароду могуць атрымаць іншыя асобы, якiя актыўна супрацоўнiчалi з Мiнiстэрствам энергетыкі, унеслi значны ўклад у развіццё галіны энергетыкі i садзейнiчалi рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў гэтай галiне.

Нагрудны знак «За ўклад у развіццё беларускай энергетыкі» уяўляе сабой круг, цэнтр якога падзелены рэльефнымі лопасцямі турбіны серабрыстага колеру на тры сектары насычана сіняга колеру з аблямоўкай серабрыстага колеру. У сектарах змешчаны рэльефныя выявы градзірні атамнай электрастанцыі з сімвалам мірнага атама, палаючага полымя, апоры ліній электраперадачы. Уверсе круга – Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, злева і справа ад якога – нацыянальны арнамент. Пад сектарамі – надпіс «ЗА ЎКЛАД У РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАЙ ЭНЕРГЕТЫКІ». На адваротным баку ў цэнтры размешчаны надпіс «МІНІСТЭРСТВА ЭНЕРГЕТЫКІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ».

Нагрудны знак адрознення работніка цэнтральнага апарату Міністэрства энергетыкі ўяўляе сабой знак службовай прыналежнасці да цэнтральнага апарату Міністэрства энергетыкі.

Нагрудный знак

Прыняцце прававога акта прымеркавана да 25-годдзя з дня заснавання Міністэрства энергетыкі.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Іншыя навіны Pravo.by.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на крыніцу абавязковая!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».