/ / Новости PRAVO.BY
06.05.2026

Помнікі і мемарыялы: стварэнне, прыёмка, улік, дэмантаж, вядзенне рэестра. Апублікавана пастанова

На Pravo.by апублікавана пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 4 мая 2026 г. № 218 «Аб парадку стварэння (рэканструкцыi), прыёмкi, уліку і дэмантажу твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва».

В Беларуси, где в годы Великой Отечественной войны погиб каждый третий, памятные места, связанные с этим периодом, поистине святые. Монументов – немых свидетелей тех событий – много, все они важны. Мы продолжаем называть те, которые должен посетить каждый.

Новае Палажэнне

Прававым актам, у прыватнасці, зацверджана Палажэнне, якім вызначаны парадак стварэння (рэканструкцыi), прыёмкi, уліку і дэмантажу твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

ДАВЕДКА PRAVO.BY

Да манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва адносяцца творы манументальнай і манументальна-дэкаратыўнай скульптуры, а таксама творы манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якія створаны (пераўтвораны) чалавекам і якія маюць высокі мастацкі ўзровень, а таксама трывала звязаны з зямельным участкам або капітальнай пабудовай

На якія творы Палажэнне не распаўсюджваецца?

Дзеянне Палажэння не распаўсюджваецца на:

  • надмагільныя помнікі Героям Беларусі, Героям Савецкага Саюза, Героям Сацыялістычнай Працы, поўным кавалерам ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы, узоры якіх зацверджаны заканадаўствам;
  • надмагільныя помнікі, якія ўстанаўліваюцца па заказе фізічных або юрыдычных асоб за ўласны кошт, акрамя тых, што ўстанаўліваюцца на тэрыторыі мемарыяльных комплексаў;
  • творы мастацтва, што ствараюцца (рэканструююцца) у (на) будынках, збудаваннях, памяшканнях, на тэрыторыі, якія не адкрыты для масавага (свабоднага) наведвання, і па вышыні складаюць не болей за дзве трэці ад вышыні агароджы тэрыторыі;
  • творы манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якія ствараюцца для афармлення інтэр’ераў аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры без прыцягнення сродкаў бюджэту;
  • рэканструкцыю, рэстаўрацыю, дэмантаж твораў мастацтва, якія знаходзяцца ў музейным фондзе Рэспублікі Беларусь;
  • рамонтна-рэстаўрацыйныя работы твораў мастацтва, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як помнікі мастацтва або помнікі гісторыі.

Якія пытанні ўрэгуляваны Палажэннем?

Дакументам устаноўлены патрабаванні да:

  • прыняцця рашэнняў аб стварэнні (рэканструкцыі) і ўстаноўцы (мантажы) твораў мастацтва на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, у тым ліку створаных па ініцыятыве замежных дзяржаў, а таксама твораў, створаных Рэспублікай Беларусь у замежных дзяржавах;
  • распрацоўкі, адбору і разгляду эскізных праектаў для стварэння (рэканструкцыі) твораў мастацтва;
  • выканання і фінансавання стварэння (рэканструкцыі), а таксама дэмантажу твораў мастацтва;
  • прыёмкі і ўліку твораў мастацтва.

Стварэнне рэестраў

Пастановай прадугледжана стварэнне рэестраў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, устаноўленых:

  • на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • па ініцыятыве Рэспублікі Беларусь у замежных дзяржавах.

Згодна Палажэнню вядзенне рэестраў ажыццяўляе Міністэрства культуры па ўстаноўленых формах.

Рэестры размяшчаюцца на афiцыйных сайтах Міністэрства культуры, абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў.

Міністэрству культуры даручана забяспечыць стварэнне і напаўненне рэестраў ў шасцімесячны тэрмін.

Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыi) i прыёмкi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва» прызнаецца страціўшай сілу.

«У выніку прыняцця пастановы з'явіцца кансалідаваная інфармацыя аб помніках, мемарыялах, памятных знаках і іншых творах манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку створаных па ініцыятыве замежных дзяржаў, а таксама творах, створаных Рэспублікай Беларусь у замежных дзяржавах», – праінфарміравалі ў прэс-службе Урада Беларусі.

Прававы акт прыняты ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб культуры.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Іншыя навіны Pravo.by.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на крыніцу абавязковая!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».