/ / Новости PRAVO.BY
06.04.2026

Важнае ў рэгіёнах. Вуліца Фларыяна Ждановіча з’явіцца ў Мінску

Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў 27 сакавіка 2026 г. прыняў рашэнне № 249 «Аб прысваенні наймення састаўной частцы г. Мінска».

Мингорисполком

Дакументам прадугледжана прысваенне наймення «вуліца Фларыяна Ждановіча» («улица Флориана Ждановича») праектуемай вуліцы № 8 у межах ад вул. Станіслава Манюшкі да вул. Янкі Лучыны ў г. Мінску.

ДАВЕДКА PRAVO.BY

Фларыян Паўлавіч Ждановіч – беларускi рэжысёр, акцёр, педагог, перакладчык, заснавальнік беларускага прафесійнага тэатра

Прававы акт прыняты ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 г. № 190-З «О наименованиях географических объектов».

Рашэнне ўступіла ў сілу 5 красавіка 2026 г.

Іншыя навіны Pravo.by.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на Нацыянальны прававы Iнтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь абавязковая!
(фота – Pravo.by)

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».