/ / Новости PRAVO.BY
31.10.2025

«Нашы дзеці» і «Ад усёй душы». Вызначаны тэрмін правядзення дабрачынных акцый

Згодна з пастановай Урада ад 31 кастрычніка 2025 г. № 598 у Беларусі штогод будуць праводзіцца навагоднія дабрачынныя акцыі:

  • з 15 снежня па 14 студзеня – «Нашы дзеці»;
  • з 23 снежня па 14 студзеня – «Ад усёй душы».

Новый год

Удзел у акцыях прымуць рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, іншыя арганізацыі, падпарадкаваныя Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы.

Мерапрыемствы накіраваны на віншаванне дзяцей і пажылых грамадзян з Новым годам, Нараджэннем Хрыстовым, уручэнне ім падарункаў, аказанне дапамогі ў вырашэнні існуючых праблем у адпаведнасці з заканадаўствам.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Сачыце за раздзелам «Официальное опубликование».

Іншыя навіны Pravo.by.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на крыніцу абавязковая!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».