/ / Новости PRAVO.BY
03.03.2025

Важнае ў рэгіёнах. Якія новыя вуліцы і сквер з’явяцца ў сталіцы?

Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў 18 лютага 2025 г. прыняў рашэнне № 122 «Аб прысваенні найменняў састаўным часткам г. Мінска».

Мингорисполком

Дакументам прадугледжана прысваенне найменняў:

  • «вуліца Бацькі Міная» («улица Батьки Миная») праектуемай вуліцы № 10 на тэрыторыі аб’екта «Жылая забудова на скрыжаванні вул. Рафіева – Ясеніна ў г. Мінску»;
  • «завулак Вяршынны» («переулок Вершинный») вуліцы, якая злучае вуліцу Маршала Лосіка і вуліцу праектуемую № 10, на тэрыторыі аб’екта «Жылая забудова на скрыжаванні вул. Рафіева – Ясеніна ў г. Мінску»;
  • «вуліца Дыпламатычная» («улица Дипломатическая») праектуемай вуліцы № 6 на тэрыторыі аб’екта «Комплекс жылой забудовы «Утульны» Квартал аднакватэрных і блакіраваных жылых дамоў сядзібнага тыпу ў раёне вуліцы Парніковай – Падлеснай – Аннаева»;
  • «вуліца Андрэя Грамыкі» («улица Андрея Громыко») праектуемай вуліцы № 7 на тэрыторыі аб’екта «Комплекс жылой забудовы «Утульны» Квартал аднакватэрных і блакіраваных жылых дамоў сядзібнага тыпу ў раёне вуліцы Парніковай – Падлеснай – Аннаева»;
  • «вуліца Анатоля Гурыновіча» («улица Анатолия Гуриновича») праектуемай вуліцы № 8 на тэрыторыі аб’екта «Комплекс жылой забудовы «Утульны» Квартал аднакватэрных і блакіраваных жылых дамоў сядзібнага тыпу ў раёне вуліцы Парніковай – Падлеснай – Аннаева»;
  • «сквер імя Пятра Гайдзенкі» («сквер имени Петра Гойденко») скверу ў межах вуліцы Каржанеўскага, ДС «Курасоўшчына», ААТ «ІНТЭГРАЛ» – кіруючая кампанія холдынгу «ІНТЭГРАЛ», установы «Мінскі гарадскі цэнтр алімпійскага рэзерву «Атлет».

Прававы акт прыняты ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 г. № 190-З «О наименованиях географических объектов».

Рашэнне ўступіла ў сілу з 2 сакавіка 2025 г.

Іншыя навіны Pravo.by.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на Нацыянальны прававы Iнтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь абавязковая!
(фота – Pravo.by)

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».