/ / Новости PRAVO.BY
16.07.2025

Указам Кіраўніка дзяржавы заснаваны афіцыйныя геральдычныя сімвалы Міністэрства інфармацыі

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2025 г. № 277 заснаваны эмблема і флаг Міністэрства інфармацыі, а таксама зацверджаны палажэнні аб іх, іх апісанні і выявы.

Вызначана, што эмблема Міністэрства інфармацыі з’яўляецца яго атрыбутам і адметным знакам.

Эмблема

Яна ўяўляе сабой авал серабрыстага колеру з прамянямі, якія разыходзяцца ад цэнтра. У цэнтры размешчана абрэвіятура «МІ» (МІНІСТЭРСТВА ІНФАРМАЦЫІ). Эмблема апраўлена аблямоўкай зялёнага колеру, яе вянчае выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь.

Флаг з’яўляецца афіцыйным геральдычным сімвалам Міністэрства інфармацыі.

Ён ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру, у цэнтры вонкавага і адваротнага бакоў якога размешчана выява эмблемы Міністэрства інфармацыі.

Флаг

Прававы акт накіраваны на захаванне і развіццё гістарычных традыцый Міністэрства інфармацыі.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Сачыце за раздзелам «Официальное опубликование».

Іншыя навіны Pravo.by.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на крыніцу абавязковая!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».