/ / Новости PRAVO.BY
23.12.2025

Музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы: парадак ўліку, каталагізацыі, навуковай апрацоўкі і захоўвання

Міністэрствам культуры 21 кастрычніка прынята пастанова № 107 «Аб уліку прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў».

экскурсия в Брестской крепости

Прававым актам, у прыватнасці, зацверджана Тыпавая інструкцыя, якой вызначаны парадак уліку, каталагізацыі, навуковай апрацоўкі і захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў у музеях. Яна з’яўляецца падставай для распрацоўкі ўласных (унутрымузейных) iнструкцый па адпаведных пытаннях.

Тыпавой інструкцыяй устаноўлена, што музеі ва ўнутрымузейнай інструкцыі прадугледжваюць асаблівасці ўліку, каталагiзацыi, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў:

  • залiчаных у культурна-гiстарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь – у адпаведнасці з заканадаўствам у сферы дзейнасці з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі;
  • якiя адносяцца да зброi – у адпаведнасці з заканадаўствам аб зброi.

Такстама пастановай № 107 устаноўлены формы ўлiковых дакументаў, якiмi афармляюцца рэгiстрацыя i рух прадметаў музейнага значэння:

  • акта прыёму прадметаў музейнага значэння на часовае захоўванне;
  • акта звароту прадметаў музейнага значэння з часовага захоўвання.

Шэраг пастаноў Міністэрства культуры прызнаецца страціўшым сілу, у тым ліку ад 12 снежня 2016 г. № 71 «Аб устанаўленнi форм улiковых дакументаў, якiмi афармляюцца рэгiстрацыя i рух прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў»,ад 1 снежня 2022 г. № 112 «Аб парадку ўліку, каталагізацыі, навуковай апрацоўкі і захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў».

Прававы акт прыняты ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры.

Пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.

Сачыце за раздзелам «Официальное опубликование».

Іншыя навіны Pravo.by.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на крыніцу абавязковая!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».