/ / Новости PRAVO.BY
11.04.2025

Важнае ў рэгіёнах. Сквер 80-годдзя Перамогі і вуліцы ў гонар славутых архітэктараў з’явяцца ў сталіцы

Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў 28 сакавіка 2025 г. прыняў рашэнне № 136 «Аб прысваенні найменняў састаўным часткам г. Мінска».

Мингорисполком

Дакументам прадугледжана прысваенне найменняў праектуемым вуліцам на тэрыторыі аб’екта «Комплекс жылой забудовы «Утульны» Квартал аднакватэрных і блочных жылых дамоў сядзібнага тыпу ў раёне вуліцы Парніковай – Падлеснай – Аннаева»:

  • «вуліца Юрыя Грыгор’ева» («улица Юрия Григорьева»);
  • «вуліца Людмі́лы Гафо» («улица Людми́лы Гафо»);
  • «вуліца Міхаіла Паруснікава» («улица Михаила Парусникова»);
  • «вуліца Льва Мацкевіча» («улица Льва Мацкевича»);
  • «вуліца Віктара Анікіна» («улица Виктора Аникина»).

ДАВЕДКА PRAVO.BY

Юрый Грыгор’еў, галоўны архітэктар г. Мінска (1974–2002);

Людміла Гафо, галоўны архітэктар Мінскпраекта (1954–1984);

Міхаіл Паруснікаў, адзін са стваральнікаў пасляваеннай планіроўкі г. Мінска;

Леў Мацкевіч, галоўны архітэктар г. Мінска (1947–1960);

Віктар Анікін, заслужаны архітэктар Беларусі (1980)

Акрамя таго, устаноўлена, што сквер ў межах вуліц Кальварыйскай – Максіма Танка − Ціміразева будзе называцца «сквер 80-годдзя Перамогі» («сквер 80-летия Побе́ды»).

Прававы акт прыняты ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 г. № 190-З «О наименованиях географических объектов».

Рашэнне ўступае ў сілу з 12 красавіка 2025 г.

Іншыя навіны Pravo.by.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на Нацыянальны прававы Iнтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь абавязковая!
(фота – Pravo.by)

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».