/ / Новости PRAVO.BY
09.04.2025

Указам Прэзідэнта 6 гарадоў Беларусі ўзнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны»

Указам Кіраўніка дзяржавы ад 8 красавіка 2025 г. № 144 шэраг населеных пунктаў Беларусі ўзнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны».

Вымпел

(фота – БЕЛТА)

За мужнасць і стойкасць, праяўленыя абаронцамі беларускіх гарадоў у гады Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны Кобрын, Рэчыца, Слаўгарад, Слонім, Смалявiчы, Сянно.

Прававы акт прыняты ў сувязі са святкаваннем 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама ў мэтах увекавечання подзвігу воінаў Чырвонай арміі, працоўных, партызан і падпольшчыкаў, здзейсненага імі пры абароне і вызваленні беларускіх гарадоў і іншых населеных пунктаў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Указ уступіў у сілу 8 красавіка 2025 г.

Іншыя навіны Pravo.by.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на Нацыянальны прававы Iнтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь абавязковая!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».