/ / Новости PRAVO.BY
26.11.2024

Дзень беларускага пісьменства – 2025. Вызначаны дата і месца правядзення

Пастановай Савета Міністраў ад 25 лістапада 2024 г. № 873 створаны Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXXІІ Дня беларускага пісьменства ў г. Лідзе Гродненскай вобласці 7 верасня 2025 г.

Письменность

Старшынёй аргкамітэта прызначаны намеснік Прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка, намеснікамі старшыні – Міністр інфармацыі Марат Маркаў і намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк.

У склад аргкамітэта ўвайшлі кіраўнікі міністэрстваў адукацыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, замежных спраў, культуры, спорту і турызму, сувязі і інфарматызацыі, фінансаў, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей і інш.

Фінансаванне мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства будзе ажыццяўляцца за кошт прадугледжаных на гэтыя мэты сродкаў Гродзенскага аблвыканкама, Лідскага райвыканкама, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых зацікаўленых.

Сачыце за раздзелам «Официальное опубликование».

Іншыя навіны Pravo.by.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на Нацыянальны прававы Iнтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь абавязковая!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».