/ / Новости PRAVO.BY
14.06.2024

У Міністэрства сувязі і інфарматызацыі з’явіліся эмблема і флаг

13 чэрвеня Глава дзяржавы падпісаў Указ № 228 «Аб афiцыйных геральдычных сiмвалах Міністэрства сувязі і інфарматызацы».

Дакументам заснаваны эмблема і флаг Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi.

Эмблема Минсвязи и информатизации

Вызначана, что эмблема Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi з’яўляецца атрыбутам названага мiнiстэрства, яго адметным знакам.

Эмблема ўяўляе сабой круг з аблямоўкай шэрага колеру, на якой зверху размешчаны надпіс «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ» з нацыянальным арнаментам з абодвух бакоў, а знізу – надпіс «МІНІСТЭРСТВА СУВЯЗІ І ІНФАРМАТЫЗАЦЫІ». Надпісы і нацыянальны арнамент – сіняга колеру. Справа і злева круг аблямаваны стужкай. Круг уяўляе сабой стылізаваную выяву зямнога шара светла-шэрага колеру з паралелямі і мерыдыянамі цёмна-шэрага колеру. Паверх выявы зямнога шара размешчана выява контуру Рэспублікі Беларусь (з аблямоўкай цёмна-сіняга колеру), верхняя (меншая) частка якой светла-зялёнага колеру пераходзіць у ніжнюю (большую) частку сіняга колеру. У левым баку ніжняй часткі – радок лічбаў «11110100011» белага колеру. У цэнтры выявы контуру Рэспублікі Беларусь на фоне абрысаў будынкаў размешчана выява радыётрансляцыйнай вышкі белага колеру, справа ад яе – выява паштовага канверта блакітнага колеру. Па-за межамі выявы контуру Рэспублікі Беларусь – кропкі светла-зялёнага, блакітнага, сіняга і цёмна-сіняга колераў рознага памеру, частка якіх злучана прамымі лініямі такіх жа колераў.

Флаг з’яўляецца афiцыйным геральдычным сiмвалам Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi.

Флаг Минсвязи и информатизации

Выява эмблемы размяшчаецца на афiцыйным сайце, ганаровых граматах, падзяках ведамства.

Дапускаецца ўзнаўленне выявы эмблемы ў каляровым, чорна-белым i аб’ёмным варыянтах.

Эмблема і флаг могуць выкарыстоўвацца на друкаванай, сувенірнай, рэкламнай, інфармацыйнай, кіна-, відэа-, фота- і іншай прадукцыі, якая вырабляецца для патрэб міністэрства, транспартных сродках і іншай маёмасці ведамства і арганiзацый, якiя складаюць яго сiстэму.

Таксама выява эмблемы можа размяшчацца ў службовых кабiнетах Мiнiстра сувязi i iнфарматызацыi, яго намеснiкаў, кiраўнiкоў структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарату Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi, арганiзацый, якiя складаюць яго сiстэму, залах пасяджэнняў, а таксама ў iншых месцах, вызначаных мiнiстрам.

Флаг дадаткова можа размяшчацца на будынках ведамства і арганiзацый, якiя складаюць яго сiстэму. Ён можа выкарыстоўвацца падчас дзяржаўных свят i святочных дзён, а таксама афiцыйных, прэзентацыйных, урачыстых, культурна-масавых i спартыўных мерапрыемстваў, якiя праводзяцца дзяржаўнымi органамi i iншымi арганiзацыямi або прымеркаваны да памятных дат.

Указам таксама ўнесены змяненні ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 20 верасня 2007 г. № 435.

Дадзены Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Іншыя навіны Pravo.by.

По информации Национального правового Интернет-портала Республики Беларусь
При использовании материала гиперссылка на источник обязательна!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».