/ / Новости PRAVO.BY
05.12.2024

Важнае ў рэгіёнах. Новыя вуліца і завулак з’явяцца ў сталіцы

Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў 22 лістапада прыняў рашэнне № 88 «Аб прысваенні найменняў састаўным часткам г. Мінска».

Дом

Дакументам прадугледжана прысваенне найменняў наступным састаўным часткам сталіцы, якія знаходзяцца на тэрыторыі аб’екта «Вулічна-дарожная сетка і пазапляцовачныя інжынерныя сеткі жылога раёна Лошыца»:

  • праектуемай вуліцы № 6 – імя падпольшчыцы ў гады Вялікай Айчыннай вайны Надзеі Маісеевай і надалей называць яе «вуліца Надзеі Маісеевай» («улица Надежды Моисеевой»);
  • праектуемай вуліцы № 12 – імя заснавальнікаў Лошыцкага сядзібна-паркавага комплекса Любанскіх і надалей называць яе «завулак Любанскіх» («переулок Любанских»).

Прававы акт прыняты на падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 г. № 190-З «О наименованиях географических объектов».

Рашэнне ўступае ў сілу 6 снежня 2024 г.

Іншыя навіны Pravo.by.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на крыніцу абавязковая!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».