/ / Новости PRAVO.BY
12.09.2023

Важнае ў рэгіёнах. Як будзе праводзіцца рэгіянальнае экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю»?

Рашэннем Міёрскага раённага выканаўчага камітэта ад 7 ліпеня 2023 г. № 533 зацверджана Інструкцыя аб парадку арганізацыі і правядзення рэгіянальнага экалагічнага свята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю».

Болото

У адпаведнасці з Інструкцыяй дадзенае свята накіравана на:

  • падтрымку народнай творчасці;
  • папулярызацыю лепшых узораў народных промыслаў;
  • павышэнне прафесійнага ўзроўню і выканальніцкага майстэрства мастацкіх калектываў;
  • устанаўленне творчых кантактаў паміж калектывамі рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь;
  • арганізацыю культурнага адпачынку (вольнага часу) і эстэтычнае выхаванне насельніцтва.

Свята будзе праводзіцца Міёрскім райвыканкамам штогод.

У мерапрымстве ўдзельнічаюць творчыя дэлегацыі, творчыя калектывы, выканаўцы і калектывы мастацкай творчасці, асобныя выканаўцы, іншыя прадстаўнікі з усіх рэгіёнаў Беларусі, могуць запрашацца замежныя удзельнікі.

У межах свята прадугледжваецца правядзенне:

  • цырымоній адкрыцця, узнагароджання і закрыцця свята, прадстаўлення выканаўцаў і калектываў-удзельнікаў, асобных выканаўцаў;
  • конкурсу на лепшага пастаўшчыка журавін;
  • конкурсу сярод прафсаюзных арганізацый працоўных калектываў Міёрскага раёна па збору журавін «Смак журавін»;
  • конкурсу майстэрства аўтааматараў сярод моладзі «Жураўліны драйв»;
  • конкурсу падворкаў Міёрскага раёна «Жураўліны кірмаш»;
  • выстаў-кірмашоў работ майстроў розных відаў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і рамёстваў, майстар-класаў, тэатралізаваных дзеянняў;
  • іншых мерапрыемстваў, якія не супярэчаць мэтам і задачам свята.

Інструкцыяй вызначаны таксама мэты, задачы, умовы ўдзелу у кожным з пералічаных конкурсаў.

У прыватнасці, конкурс падворкаў «Жураўліны кірмаш» павінен садзейнічаць:

  • захаванню нацыянальнага каларыту;
  • прасоўванню сямейных каштоўнасцяў;
  • выхаванню павагі да нацыянальных традыцый і культуры;
  • стварэнню творчага камунікатыўнага асяроддзя для абмену вопытам і ўмацавання прафесійных, вытворчых сувязяў;
  • прасоўванню аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Удзельнічаць у ім могуць арганізацыі раёна незалежна ад формы ўласнасці і жыхары раёна.

Пераможцы вызначаюцца ў намінацыях:

  • лепшае прадстаўленне асаблівасцей Міёрскага раёна – «Мой дом – мая Радзіма»;
  • лепшае прадстаўленне народных традыцый – «Традыцыі і сучаснасць»;
  • лепшае раскрыццё святочнай сімволікі – «Жураўліная песня»;
  • лепшае прадстаўленне беларускай кухні з выкарыстаннем журавін – «Смак журавін»;
  • лепшая конкурсна-гульнявая праграма – «У вясёлым карагодзе»;
  • сумесная праца ў падрыхтоўцы да конкурсу – «За талент, майстэрства і сумесную працу»;
  • прадстаўленне асабістых падсобных гаспадарак насельніцтва і дароў восені – «Каравай Міёршчыны»;
  • арыгінальнасць у афармленні сельскага падворка – «Восеньскае натхненне»;
  • прадстаўленне вырабаў народных промыслаў у экспазіцыі – «Зямля бацькоў – жыцця крыніца»;
  • лепшае прадстаўленне сельскагаспадарчых і прамысловых арганізацый – «Шчодрасць роднай зямлі».

Прававы акт прыняты ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры.

Рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Сачыце за раздзелам «Официальное опубликование».

Іншыя навіны Pravo.by.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на Нацыянальны прававы Iнтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь абавязковая!
(фота – Pravo.by)

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».