/ / Новости PRAVO.BY
03.02.2023

Дазволы на праезд аўтатранспарту замежных дзяржаў па тэрыторыі Беларусі: форма, парадак запаўнення і выкарыстання

19 студзеня 2023 г. Міністэрствам транспарту і камунікацый прынята пастанова № 3 «Аб дазволах на праезд аўтамабільных транспартных сродкаў замежных дзяржаў па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».

Микроавтобус

Дакументам устаноўлены формы:

  • дазволаў на мiжнародную перавозку грузаў:
    • аўтамабiльным транспартам, аўтамабiльным транспартам «Турцыя (тып A)», «Турцыя (тып B)» , «Турцыя (тып C)»;
  • шматразовых дазволаў на мiжнародную перавозку грузаў:
    • аўтамабiльным транспартам «Германiя», «Нiдэрланды», «Францыя»;
  • дазволаў на мiжнародную нерэгулярную перавозку пасажыраў аўтобусамi.

Таксама зацверджана Інструкцыя, якой вызначаны парадак запаўнення і выкарыстання дазволаў на праезд аўтамабільных транспартных сродкаў замежных дзяржаў па тэрыторыі Беларусі, якія выдаюцца ў адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з Інструкцыяй запаўненне дазволаў на перавозку грузаў і пасажыраў ажыццяўляецца рукапісным і (або) друкаваным спосабам, з прастаўленнем адбіткаў пячатак, штампаў з прымяненнем чарнілаў і (або) фарбаў, якія не паддаюцца вывядзенню.

Дазвол на перавозку грузаў і пасажыраў сапраўдны толькі для выканання міжнародных перавозак аўтамабільным транспартам і не дае права на выкананне ўнутрырэспубліканскіх аўтамабільных перавозак аўтамабільнымі перавозчыкамі замежных дзяржаў.

Перадача дазволу на перавозку грузаў і пасажыраў трэцім асобам не дапускаецца.

«Дазвол на перавозку грузаў і пасажыраў павінен знаходзіцца ў аўтамабільным транспартным сродку і прад'яўляцца па патрабаванні асоб, упаўнаважаных ажыццяўляць кантроль пры выкананні аўтамабільным перавозчыкам замежнай дзяржавы міжнародных аўтамабільных перавозак», – гаворыцца ў дакуменце.

Пастанова прынята ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 14 жніўня 2007 г. № 278-З «Об автомобильном транспорте и автомобильных перевозках».

Прававы акт ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Сачыце за раздзелам «Официальное опубликование».

Навіны па тэме:

Іншыя навіны Pravo.by.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на Нацыянальны прававы Iнтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь абавязковая!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».