/ / Новости PRAVO.BY
07.08.2023

Важнае ў рэгіёнах. На Гродзеншчыне заснаваны літаратурны конкурс імя М.Багдановіча

Гродзенскім абласным выканаўчым камітэтам 30 чэрвеня прынята рашэнне № 332, якім прадугледжана заснаванне абласнога літаратурнага конкурса імя М.Багдановіча і зацверджана Інструкцыя аб парадку яго правядзення.

Эссе

Конкурс накіраваны на:

  • папулярызацыю дзейнасці пісьменнікаў Гродзенскай вобласці;
  • стымуляванне стварэння высокамастацкіх літаратурных твораў;
  • выяўленне таленавітых аўтараў і новых імёнаў у літаратуры;
  • павышэнне статусу пісьменніка ў грамадстве.

Удзельнічаць у мерапрымстве можа аўтар літаратурнага твора, які на дату падачы заяўкі дасягнуў 18-гадовага ўзросту і зарэгістраваны (фактычна пражывае) на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.

Да ўдзелу дапускаюцца адзін ці некалькі аўтараў у некалькіх намінацыях з рознымі творамі.

Інструкцыяй вызначаны наступныя намінацыі:

  • «Паэзія»;
  • «Проза»;
  • «Дзіцячая літаратура»;
  • «Публіцыстыка і краязнаўства»;
  • «Літаратуразнаўства і крытыка»;
  • «Драматургія»;
  • «Адкрыццё года».

На конкурс прадастаўляюцца неапублікаваныя раней літаратурныя творы на дзяржаўных мовах Рэспублікі Беларусь. Размяшчэнне літаратурных твораў або іх фрагментаў у сацыяльных сетках і інтэрнэце прыраўноўваецца да публікацыі.

Мерапрыемства будзе праводзіцца Гродзенскім аблвыканкамам раз у два гады.

ДАВЕДКА PRAVO.BY

Прававы акт прыняты ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь».

Нагадваем, што Кіраўніком дзяржавы 12 ліпеня 2023 г. падпісаны Закон Рэспублікі Беларусь № 281-З «Об изменении законов по вопросам местного управления и самоуправления», якім у тым ліку скарэктаваны Закон № 108-З. Аб новаўвядзеннях можна даведацца па спасылцы

Рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Іншыя навіны Pravo.by.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на крыніцу абавязковая!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».