/ / Новости PRAVO.BY
27.04.2023

Для работнікаў сістэмы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях уводзяцца новае форменнае адзенне і знакі адрознення

Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 20 красавіка прыняты Указ № 117, якім у тым ліку ў новай рэдакцыі выкладаецца Указ ад 22 ліпеня 2021 г. № 287 «Аб забеспячэнні органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях».

Логотип МЧС

Указам № 287 заснаваны:

  • форменнае адзенне:
    • асоб радавога і начальніцкага саставу органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях;
    • работнікаў Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (МНС), Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС;
    • работнікаў ваенізаванай аховы падначаленых МНС дзяржаўных арганізацый, якія забяспечваюць захаванасць дзяржаўнага матэрыяльнага рэзерву;
  • знакі адрознення:
    • па спецыяльных званнях асоб радавога і начальніцкага саставу органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях – пагоны;
    • работнікаў Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці МНС, Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС;
    • работнікаў ваенізаванай аховы падначаленых МНС дзяржаўных арганізацый, якія забяспечваюць захаванасць дзяржаўнага матэрыяльнага рэзерву.

Акрамя таго, дакументам зацверджаны:

  • пералік прадметаў форменнага адзення асоб радавога і начальніцкага саставу органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях;
  • апісанне знакаў адрознення па спецыяльных званнях асоб радавога і начальніцкага саставу органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях;
  • пералік прадметаў форменнага адзення работнікаў Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці МНС, Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС;
  • пералік прадметаў форменнага адзення работнікаў ваенізаванай аховы падначаленых МНС дзяржаўных арганізацый, якія забяспечваюць захаванасць дзяржаўнага матэрыяльнага рэзерву;
  • апісанне знакаў адрознення работнікаў Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці МНС, Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС;
  • апісанне знакаў адрознення работнікаў ваенізаванай аховы падначаленых МНС дзяржаўных арганізацый, якія забяспечваюць захаванасць дзяржаўнага матэрыяльнага рэзерву;
  • Палажэнне аб парадку матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.

Таксама Указам № 117 карэкціруецца Указ ад 4 сакавіка 2014 г. № 110 «О мерах по обеспечению деятельности государственного учреждения «Государственная инспекция по маломерным судам».

Змяненнямі прадугледжана:

  • выкладанне ў новай рэдакцыі апісання знакаў адрознення работнікаў Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах;
  • даданне Указа № 110 пералікам прадметаў форменнага адзення работнікаў Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах.

У адпаведнасці з Указам № 117 для работнікаў сістэмы МНС устанаўліваецца пераходны перыяд на ўвядзенне новага форменнага адзення і знакаў адрознення тэрмінам на тры гады з даты ўступлення ў сілу дадзенага Указа, які прадугледжвае іх выдачу па заканчэнні тэрмінаў нашэння раней выдадзеных аналагічных прадметаў форменнага адзення і знакаў адрознення.

Пры гэтым тое форменнае адзенне, што было набыта раней і захоўваецца на рэчавых складах, выдаецца ў першую чаргу і лічыцца прыгодным да заканчэння тэрмінаў нашэння.

Савету Міністраў даручана ў шасцімесячны тэрмін прыняць меры па рэалізацыі Указа № 117.

Прававы акт уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Іншыя навіны Pravo.by.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на Нацыянальны прававы Iнтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь абавязковая!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».