Важнае ў рэгіёнах. Як будзе арганізаваны Рэспубліканскі сацыяльна-культурны праект «Фестываль дзвюх рэк»
Інструкцыю аб парадку арганізацыі і правядзення Рэспубліканскага сацыяльна-культурнага праекта «Фестываль дзвюх рэк» зацверджана рашэннем Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта ад 29 ліпеня 2022 г. № 716.

Фестываль працягласцю два дні плануецца праводзіць штогод у Докшыкцкім раёне Віцебскай вобласці.
Адпаведна з Інструкцыяй ён праводзіцца ў мэтах:
- падтрымкі народнай творчасці;
- папулярызацыі лепшых узораў айчыннай і замежнай музычнай культуры;
- павышэння эфектыўнасці самадзейных творчых калектываў;
- устанаўлення творчых кантактаў паміж калектывамі рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь;
- умацавання міжнародных сувязей і супрацоўніцтва праз культуру і творчасць.
Арганізатарамі Фестывалю з'яўляюцца:
- Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт;
- упраўленне культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта;
- Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Мерапрыемства мае статус рэспубліканскага і прадугледжвае ўдзел творчых дэлегацый, творчых калектываў, выканаўцаў і калектываў мастацкай творчасці, асобных выканаўцаў, іншых творчых прадстаўнікоў з усіх раёнаў Рэспублікі Беларусь, магчыма таксама запрашэнне замежных удзельнікаў.
У межах Фестывалю будзе праводзіцца вакальны конкурс, мэтай і задачамі якога з'яўляюцца:
- падтрымка лепшых традыцый песеннага мастацтва;
- патрыятычнае і эстэтычнае выхаванне моладзі на ўзорах песеннага жанру савецкіх і беларускіх выканаўцаў і кампазітараў;
- развіццё творчых здольнасцей і выканальніцкага майстэрства.
Прыняць удзел у ім могуць ансамблі і салісты ва ўзросце ад 16 гадоў. Конкурс праводзіцца па двух узроставых катэгорыях: ад 16 да 31 года, ад 32 гадоў і старэй.
Акрамя таго, адбудзецца пленэр мастакоў, мэтамі і задачамі якога з’яўляюцца:
- выхаванне маральна-духоўных якасцей асобы, фарміраванне глыбокай павагі да традыцый, звычаяў, культуры свайго народа, сцвярджэнне нацыянальнай самасвядомасці;
- развіццё мастацкай творчасці, выяўленне і падтрымка таленавітых мастакоў;
- папулярызацыя выяўленчага мастацтва на тэрыторыі Докшыцкага раёна;
- пашырэнне міжрэгіянальных культурных сувязей і абмен вопытам;
- прыцягненне ў працэс творчасці людзей розных узроставых груп.
У рамках Фестывалю таксама плануется правядзенне і іншых мерапрыемсваў у адпаведнасці з яго тэматычным напрамкам.
Рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Сачыце за раздзелам «Официальное опубликование».
Іншыя навіны Pravo.by.
Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на Нацыянальны прававы Iнтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь абавязковая!
Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».

