/ / Новости PRAVO.BY
14.03.2022

Важнае ў рэгіёнах. Удакладнены парадак арганізацыі і правядзення Міжнароднага свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы»

Рашэннем Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 7 лютага 2022 г. № 145 зацверджана Інструкцыя аб парадку арганізацыі і правядзення Міжнароднага свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы».

Праздник традиционной культуры

Свята накіравана на:

  • адраджэнне і папулярызацыю лепшых традыцый і дасягненняў нацыянальнай, сусветнай культуры і мастацтва;
  • падтрымку замежных беларускіх дыяспар;
  • арганiзацыю культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва;
  • павышэнне прафесійнага ўзроўню i выканальнiцкага майстэрства калектываў мастацкай творчасцi.

У якасці арганізатараў свята выступаюць Браслаўскі раённы і Віцебскі абласны выканаўчыя камітэты, Мiнiстэрства культуры.

Мерапрыемства адбываецца штогод. Месцам яго правядзення з’яўляецца Браслаўскі раён.

У рамках свята ў тым ліку праводзяцца:

  • гала-канцэрт і канцэртныя праграмы калектываў мастацкай творчасцi, асобных выканаўцаў;
  • адкрыты конкурс «Браслаўская харавая асамблея»;
  • адкрыты конкурс народных танцаў «Паазерскія тапаткі»;
  • свята сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава»;
  • выстаўкі-кірмашы работ майстроў розных відаў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і рамёстваў.

Рашэнне Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 10 сакавіка 2016 г. № 249 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку арганізацыі і правядзення Міжнароднага свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы» прызнаецца страціўшым сілу.

Прававы акт ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Сачыце за раздзелам «Официальное опубликование».

Іншыя навіны Pravo.by.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на крыніцу абавязковая!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».