/ / Новости PRAVO.BY
07.07.2022

Юбілейны медаль да 30-годдзя органаў фінансавых расследаванняў устаноўлены ў Беларусі

Указам Кіраўніка дзяржавы ад 5 ліпеня 2022 г. № 230 устаноўлены юбілейны медаль «30 год органам фінансавых расследаванняў Беларусі», зацверджаны Палажэнне аб ім, яго апісанне і ўзор пасведчання да гэтага медаля.

Медаль

Медалём будуць узнагароджвацца:

  • работнікі і грамадзянскі персанал органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў работы;
  • іншыя асобы, у тым ліку замежных дзяржаў, за значны ўклад у развіццё і ўдасканальванне дзейнасці па абароне інтарэсаў дзяржавы ад супрацьпраўных замахаў у эканамічнай сферы, забеспячэнне эканамічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Паўнамоцтвы па прыняцці рашэння аб узнагароджанні нададзены намесніку Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю – дырэктару Дэпартамента фінансавых расследаванняў.

Медаль вырабляецца ў форме круга, на вонкавым баку якога ў цэнтры размешчана пазалочаная выява геральдычнага знака – эмблемы органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю. У верхняй частцы медаля знаходзіцца надпіс «АЙЧЫНА ГОНАР ПРАФЕСІЯНАЛІЗМ», у ніжняй частцы – стужка з лічбамі «1992–2022». На адваротным баку ў цэнтры размешчаны надпіс «30 ГОД ОРГАНАМ ФІНАНСАВЫХ РАССЛЕДАВАННЯЎ БЕЛАРУСІ», па акружнасці намаляваны перавіты стужкай у ніжняй частцы вянок, які складаецца злева з лісця лаўра, справа – з лісця дуба.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Сачыце за раздзелам «Официальное опубликование».

Іншыя навіны Pravo.by.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на Нацыянальны прававы Iнтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь абавязковая!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».