/ / Новости PRAVO.BY
17.01.2022

Урад удакладніў парадак стварэння і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва

Пастановай Савета Міністроаў ад 14 студзеня 2022 г. № 26 удакладнены асобныя пытанні стварэння (рэканструкцыі) i прыёмкi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

Городская скульптура

Згодна з дакументам у новай рэдакцыі выкладаецца Палажэнне, якім вызначаецца парадак стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў:

  • манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту для ўстаноўкі (мантажу) іх за межамі Рэспублікі Беларусь.

Да іх адносяцца творы:

  • манументальнай скульптуры – творы, прысвечаныя важнай гістарычнай ці іншай падзеі, знамянальнай даце або вядомай асобе, знакамітаму дзяржаўнаму, палітычнаму, грамадскаму, ваеннаму дзеячу, дзеячу навукі, літаратуры, культуры і мастацтва, а таксама жывой істоце, якая адыграла значную ролю ў гісторыі краіны ці народа, што ствараюцца для ўстаноўкі на адкрытай прасторы і звонку будынкаў па-за межамі памяшкання;
  • манументальна-дэкаратыўнай скульптуры – статуi, рэльефы, дэкаратыўна-аздабленчыя формы, мемарыяльныя (інфармацыйныя) пліты, скульптурная арнаментацыя будынкаў і iншыя скульптурныя формы, што маюць самастойнае значэнне цi выконваюць ролю архітэктурных элементаў, якiя прызначаны для аздаблення фасадаў i iнтэр’ераў, збудаванняў, ландшафтна-прыроднага асяроддзя, плошчаў, вулiц, маюць дэкаратыўны характар, канкрэтызуюць архітэктурны вобраз;
  • манументальна-дэкаратыўнага мастацтва – вітражы, роспісы, манументальна-дэкаратыўныя тканіны, мазаікі і іншыя творы, якія ствараюцца ў арганічнай узаемасувязі з прадметна-прасторавым, у першую чаргу архітэктурным, асяроддзем для аздаблення інтэр’ера і экстэр’ера будынка.

У прыватнасці, Палажэннем урэгуляваны пытанні:

  • прыняцця рашэнняў аб стварэнні (рэканструкцыі) твораў мастацтва;
  • адбору эскізных праектаў для стварэння (рэканструкцыі) твораў мастацтва;
  • выканання і фінансавання стварэння (рэканструкцыі) твораў мастацтва;
  • дзяржаўнай прыёмкі твораў мастацтва.

Дзеянне Палажэння не распаўсюджваецца на:

  • надмагільныя помнікі Героям Беларусі, Героям Савецкага Саюза, Героям Сацыялістычнай Працы, поўным кавалерам ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы, узоры якіх зацверджаны заканадаўствам;
  • надмагільныя помнікі, якія ўстанаўліваюцца па заказе фізічных асоб за ўласны кошт (выключэнне – тыя, што ўстанаўліваюцца на тэрыторыі мемарыяльных комплексаў);
  • творы мастацтва, што ствараюцца (рэканструююцца) у (на) будынках, збудаваннях, памяшканнях, на тэрыторыі, якія не адкрыты для масавага (свабоднага) наведвання, і па вышыні складаюць не болей за дзве трэці ад вышыні агароджы тэрыторыі;
  • творы манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якія ствараюцца для афармлення інтэр’ераў аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры без прыцягнення сродкаў бюджэту;
  • рэканструкцыю, рэстаўрацыю, дэмантаж твораў мастацтва, якія знаходзяцца ў музейным фондзе Рэспублікі Беларусь;
  • рэканструкцыю, рэстаўрацыю (рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы) твораў мастацтва, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці ці знаходзяцца ў складзе гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.

Сачыце за раздзелам «Официальное опубликование».

Іншыя навіны Pravo.by.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на крыніцу абавязковая!
(фота – Pravo.by)

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».