/ / Новости PRAVO.BY
05.01.2022

Важнае ў рэгіёнах. У Мінску з’явіцца бульвар 17 Верасня і вуліца Сцяпа́на Зло́біна

У адпаведнасці з рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 24 снежня 2021 г. № 354 ў Мінску прысвоены найменні новай вуліцы, кварталу і бульварам.

Градостроительство

Так, праектуемая вуліца № 4 у межах вуліцы Міхася Лынькова, вуліцы Пятра Глебкі, праезда Масюкоўшчына будзе насіць імя пісьменніка Сцяпана Злобіна (вуліца Сцяпа́на Зло́біна («улица Степа́на Зло́бина»).  

У межах вуліцы Кірава, вуліцы Леніна, вуліцы Ульянаўскай, стадыёна «Дынама» з’явіцца «бульвар 17 Ве́расня» («бульвар 17 Ве́расня»);

Кварталу ў межах:

  • вуліцы Гарадскі Вал, вуліцы Нямігі, вуліцы Зыбіцкай, вуліцы Інтэрнацыянальнай, вуліцы Янкі Купалы, праспекта Незалежнасці прысвоена найменне «квартал Ве́рхні Го́рад» («квартал Ве́рхний Го́род»);
  • вуліцы Ракаўскай, вуліцы Шпалернай, вуліцы Замкавай, праспекта Пераможцаў, вуліцы Нямігі, вуліцы Раманаўская Слабада, плошчы Юбілейнай – «квартал Ра́каўскае Прадме́сце» («квартал Ра́ковское Предме́стье»);
  • вуліцы Старавіленскай, вуліцы Камуністычнай, ракі Свіслач – «квартал Трае́цкая Гара́» («квартал Тро́ицкая Гора́»).

Рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Іншыя навіны Pravo.by.

Сачыце за раздзелам «Официальное опубликование».

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на Нацыянальны прававы Iнтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь абавязковая!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».