/ / Новости PRAVO.BY
23.02.2022

Вызначаны склад аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства – 2022

Пастановай Урада Рэспублікі Беларусь ад 22 лютага 2022 г. № 95 cтвораны Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXІX Дня беларускага пісьменства ў г. Добрушы Гомельскай вобласці 4 верасня 2022 г.

Письменность

Старшынёй аргкамітэта прызначаны Намеснік Прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка, намеснікамі старшыні – Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў і старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко.

У склад аргкамітэта ўвайшлі кіраўнікі міністэрстваў адукацыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, замежных спраў, культуры, спорту і турызму, сувязі і інфарматызацыі, фінансаў, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей і інш.

Фінансаванне мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства будзе ажыццяўляцца за кошт прадугледжаных на гэтыя мэты сродкаў Гомельскага аблвыканкама, Добрушскага райвыканкама, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых зацікаўленых.

Сачыце за раздзелам «Официальное опубликование».

Іншыя навіны Pravo.by.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на крыніцу абавязковая!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».