/ / Новости PRAVO.BY
27.12.2022

Як з 1 студзеня будуць арганізоўвацца бібліятэчныя фонды?

Пастановай Міністэрства культуры ад 1 снежня 2022 г. № 111 зацверджана Інструкцыя аб парадку арганізацыі бібліятэчных фондаў і выключэння з іх дакументаў.

Научные исследования

Вызначаны Iнструкцыяй парадак не распаўсюджваецца на арганiзацыю бiблiятэчных фондаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыi i выключэнне з iх дакументаў.

У прыватнасці, дакументам устаноўлены патрабаванні да:

  • прыёму дакументаў у бібліятэчныя фонды і іх апрацоўкі;
  • уліку бібліятэчных фондаў, у тым ліку іх індывідуальнага і сумарнага ўліку;
  • размяшчэння і захоўвання бібліятэчных фондаў;
  • праверкі бібліятэчных фондаў;
  • выключэння дакументаў з бібліятэчных фондаў.

Пастанова прынята ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры.

Прававы акт уступае ў сілу з 1 студзеня 2023 г.

Сачыце за раздзелам «Официальное опубликование».

Іншыя навіны Pravo.by.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на Нацыянальны прававы Iнтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь абавязковая!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».